Наяўнасць старэйшых братоў уплывае на сэксуальную арыентацыю мужчыны
Навукоўцы мяркуюць: сексуальная арыентацыя вызначаецца яшчэ на стадыі развіцця плода. Так, гомасэксуалізм развіваецца, калі пры цяжарнасці хлопчыкам арганізм жанчыны ўзмацняе імунную рэакцыю (імунныя антыцелы жаночага цела атакуюць мозг плода).
Крыніца NN.BY
З нараджэннем кожнага наступнага хлопчыка актыўнасць імуннага адказу толькі ўзрастае, піша The Telegraph.
Супрацоўнікі Універсітэта Брок сабралі дадзеныя амаль 1000 мужчынаў. Аказалася, наяўнасць родных братоў павялічвала верагоднасць развіцця гомасэксуальных схільнасцяў.
Прычым, гэта працавала, нават калі браты раслі паасобку. З кожным старэйшым братам верагоднасць нетрадыцыйнай арыентацыі павялічвалася на траціну. Наяўнасць жа зводных братоў статыстычна не ўплывала.
А вось у адносінах да дзяўчатак навукоўцы падобнай ўзаемасувязі не выявілі. Колькасць сясцёр не адыгрывала ніякай ролі ў пытанні сэксуальнай арыентацыі.
Яшчэ навукоўцы высветлілі: старэйшыя браты і сёстры звычайна больш развітыя з інтэлектуальнага пункту гледжання, але паводзяць сябе асцярожней за малодшых.