Абвяшчаем конкурс “Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі–2013”
Шведская федэрацыя за правы ЛГБТ сумесна з GayPress абвяшчае прафесійны конкурс на найлепшы журналісцкі матэрыял на антыдыскрымінацыйную праблематыку.
Аўтары найлепшых друкаваных і Інтэрнэт-артыкулаў і/ці фота-аўдыё-відэа рэпартажаў, якіяпрасоўваюць ідэю роўнасці розных сацыяльных групаў у беларускім грамадстве, будуцьабвешчаныя падчас круглага стала на тэму “Асвятленне ЛГБТ-праблематыкі ў беларускіх СМІ”, які адбудзецца ў снежні 2013 года. Пераможцыконкурсу атрымаюць адмысловыя ўзнагароды ад арганізатараў, а таксама магчымасць наведацьЛГБТ-арганізацыі ў Стакгольме з мэтай падрыхтоўкі тэматычных публікацыяў на працягу наступнага года.
Чакаецца, што конкурсныя матэрыялы павінны з’явіцца ў прэсе ў перыяд з 5чэрвеня 2012 года па 31кастрычніка 2013 года.
Матэрыялы конкурсу маюць быць скіраваныя на разгляд журы на электронны адрас gayjour@gmail.com не пазней за 10 снежня 2013 года.
конкурс для журналістаў – “Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяйу Беларусі – 2013”