«Талерантная журналістыка» ад сеткі міратворчых арганізацый

время чтения: < 1 мин

Навагодні падарунак журналістам падрыхтавала Усходне-Еўрапейская Сетка грамадскіх міратворчых арганізацый (East Europe Gppac Network) – брашуру «Талерантная журналістыка». 

ПЦ «Вясна»

У 2010 годзе EEGN упершыню быў праведзены Міжнародны конкурс імя Юрыя Атамана на лепшую публікацыю па талерантнасці, інтэграцыі, узаемнай павазе і ўзаемаразуменні. Досвед некалькіх гадоў правядзення конкурсу паказаў, што падрыхтоўка такіх матэрыялаў для журналістаў — справа няпростая. Нават прафесіяналам часам не хапае ведаў пра прынцыпы стварэння карэктных матэрыялаў. Этычнай максімы «не нашкодзь» дастаткова толькі на першым этапе. Але сутыкаючыся з канкрэтнай сітуацыяй, журналіст задумваецца: як менавіта не нашкодзіць пры падрыхтоўцы матэрыялу на этнічную тэматыку, па праблемах людзей з інваліднасцю, па тэме гомасэксуальнасці? Навыкі дводзіцца асвойваць на практыцы.

Брашура «Талерантная журналістыка» скіравана на тое, каб дапамагчы ў гэтым усім, хто імкнецца развіць сваё майстэрства і прафесіяналізм.

Брашура падсумоўвае ідэі і разважанні экспертаў-сябраў журы Міжнароднага конкурсу публікацый праталерантнасць, аформленыя ў выглядзе парадаў, і запрашае чытачоў паразважаць разам з аўтарамі прапрынцыпысацыяльна адказнай журналістыкі.

Усходне-Еўрапейская Сетка грамадскіх міратворчых арганізацый нагадвае, што прыём публікацый на конкурс працягваецца да 16 студзеня 2014 года.

Файлы