Відэа: 2000 шведаў спяваюць гімн РФ на алімпійскім стадыёне ў падтрымку рускіх ЛГБТ

время чтения: 2 мин

На Стакгольмскім Алімпійскім стадыёне дзве тысячы чалавек спяваюць гімн Расіі пад вясёлкавымі сцягамі. Гэта кароткі пераказ зместу роліка, які стварылі шведы ў падтрымку расійскіх ЛГБТ-прадстаўнікоў. Відэа з назвай «Live and let love» — «Жыві і дазволь любіць» — з’явіўся на Youtube, дзе набраў ужо 12 тысяч праглядаў.

Gaypress.eu, Таццяна Бублікава

 
Відэа: 2000 шведаў спяваюць гімн РФ на алімпійскім стадыёне ў падтрымку рускіх ЛГБТ Стваральнікі кліпа хочуць, каб гэтая ідэя перарасла ў вірусную акцыю, прапаноўваючы гледачам паўтарыць іх прыклад. У апісанні кліпа гаворыцца:

«Вы можаце зрабіць тое самае, стварыць сваю асабістую вясёлкавую версію гэтай песні і загрузіць яе пад хэштэгам #liveandletlove. Знайсці ноты і тэкст можна тут — www.liveandletlove.se».

Аўтары ідэі таксама называюць гімн Расіі «самым прыгожым нацыянальным гімнам у свеце».

Ролік, які з’явіўся на Youtube 30 студзеня, на другі дзень жыцця мае ўжо 12 тысяч праглядаў і 800 лайкаў супраць 100 дыслайкаў. Трэба сказаць, што папулярнасць відэа расце вельмі хутка.

На спецыяльным сайце праекта «Live and let love» гаворыцца, як ролік ствараўся і для чаго ён патрэбны:

«6 кастрычніка а 15-й гадзіне мы сабралі дзве тысячы спевакоў на Алімпійскім стадыёне ў Стакгольме, узнялі вясёлкавыя сцягі. Сярод нас былі натуралы, геі, лесбіянкі, транссэксуалы. Гэта былі святары, паліцэйскія, гульцы рэгбі. Дзеці ды старыя. Гэта былі проста вычайныя людзі. Кожны з нас рэпрэзентаваў асобны колер вясёлкі. Мы спявалі расійскі нацыянальны гімн каб паказаць, што гэта нармальна. Ніхто не пакрыўджаны, мы ўсе разам».

Прадзюсэр кліпа Шон Келі (Sean Kelly) гаворыць:

«Мэсэдж “Жыві і дазволь любіць” — гэта пасланне расійскім ЛГБТ пра тое, што яны не пакінутыя. Лозунг будзе таксама часткай дысткусіі, калі яна зноўку разгарыцца ў лютым 2014 года перад зімовымі Алімпійскімі гульнямі ў Сочы. Мы таксама будзем заклікаць расійскіх палітыкаў кіравацца любоўю замест нянавісці ды страху, калі яны прымаюць законы пра чалавечае жыццё, правы і, перадусім, каханне».

rainbow2

Як гавораць аўтары праекту, яго ідэя ўзнікла разам з пытаннем «Чым мы можам дапамагчы нашым братам і сёстрам?». Бо становішча прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці ў Расіі ў апошнія гады сур’ёзна пагоршылася. І для лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і трансгендэраў жыць у Расіі становіцца ўсё больш небяспечна. Прыкладам прыводзіцца гісторыя пра маладога гея, на якога быў здзейснены напад, зняты на відэа. Нягледзячы на тое, што нападнікі не хавалі сваіх твараў, паліцыя ніяк не абарніла правы хлопца. Новае расійскае гамафобнае заканадаўства, а таксама права паліцыі забіраць дзяцей у бацькоў-гомасэксуалаў сталі для шведаў падствай для дзеянняў.