Паказальны прыклад: хроніка шляху Швецыі да зайздросных ЛГБТ-законаў
Прадстаўнікі ЛГБТ у Швецыі знаходзяцца пад абаронай шэрагу анты-дыскрымінацыйных законаў і маюць пэўныя правы паводле закону аб шлюбе і сям’і. Ніжэй мы прыводзім храналогію прававых зменаў і падзеяў у краіне, што мелі асаблівы ўплыў на ЛГБТ-супольнасць.
RSFL, пераклад Наталлі Аляксандравай
1944 — дэкрыміналізацыя гомасэксуальных стасункаў паміж дарослымі.
1972 — Швецыя стала першай краінай у свеце, дзе практыкуецца медыцынскае ўмяшальніцтва з мэтай змены полу.
1979 — Шведскі нацыянальны савет па ахове здароўя і сацыяльнаму забеспячэнню выдаляе гомасэксуалізм са спісу медыцынскіх дыягназаў.
1987 — Уступае ў сілу забарона дыскрымінацыі ў дачыненні да гомасэксуалаў з боку службовых і ўрадавых чыноўнікаў.
1988 — Гомасэксуалы далучаныя да закону пра сужыццё.
1995 — Уступае ў сілу Акт аб зарэгістраваным партнёрстве для аднаполых пар.
1999 — Уступае ў сілу забарона дыскрымінацыі ў працоўнай сферы паводле сэксуальнай арыентацыі; утварэнне пасады Упаўнаважанага па пытаннях роўнасці і абароны ад дыскрымінацыі паводле сэксуальнай арыентацыі.
2002 — Уступае ў сілу Акт аб раўнапраўным стаўленні да студэнтаў універсітэтаў.
2003 — Забарона падбухторвання да жорсткага стаўлення ў дачыненні да прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў; аднаполыя пары атрымліваюць роўныя з рознаполымі парамі правы на ўсынаўленне дзяцей і іх юрыдычнае апякунства; пашырэнне забароны дыскрымінацыі паводле сэксуальнай арыентацыі.
2005 — Уступае ў сілу забарона дыскрымінацыі паводле сэксуальнай арыентацыі ў сферы сацыяльнага дабрабыту і сістэме аховы здароўя; лесбійскія пары атрымліваюць права на штучнае апладненне.
2006 — Уступае ў сілу забарона дыскрымінацыі і іншых спосабаў прыніжэння годнасці дзяцей і студэнтскай моладзі.
2009 — Уступае ў сілу забарона дыскрымінацыі на працоўным месцы паводле гендэрнага самавызначэння.
2009 — Шлюб набывае гендэрна нейтральны статус, што дазваляе аднаполым парам уступаць у шлюб згодна з тым жа законам, што і рознаполыя пары. З уступленнем у сілу гендэрна нейтральнага Акту аб шлюбе перастае дзейнічаць Акт аб зарэгістраваным партнёрстве аднаполых саюзаў.
Ахвярам дыскрымінацыі
Дыскрымінацыя паводле сэксуальнай арыентацыі пярэчыць заканадаўству Швецыі. Калі вы лічыце, што вас дыскрымінуюць, прапануецца звяртацца да Упаўнаважанага па пытаннях роўнасці і абароны ад дыскрымінацыі.