«Пад коўдрай з палітыкам» — Gaypress прадстаўляе асветніцкі спецпраект
Ад беларускай апазіцыі мы ўвесь час чуем, што яна за дэмакратычныя каштоўнасці. Палітыкі выказваюць талерантнасць да ЛГБТ-супольнасці, і абяцаюць падтрымліваць правы геяў, калі прыдуць да ўлады. Ці так гэта насамрэч? Журналістка Любоў Лунёва пагутарыла з лідэрамі апазіцыйных партый на «няёмкую» тэму. Нізка інтэрв’ю, дзе раскрываецца «ху із ху», — гэта і ёсць спецпраект «Пад коўдрай з палітыкам».
Што думаюць лідары партый пра геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендэраў? Ці напраўду яны прымаюць «не такі» лад жыцця? І што будзе з «няправільнымі» беларусамі, калі да ўлады прыйдзе хтосьці з апазіцыйных лідараў?..
Гэтыя «нязручныя» пытанні палітыкам задавала журналістка Любоў Лунёва, якой разам з намі карцела высветліць «ху із ху». У гутарках яна выводзіць лідараў партый на чыстую ваду. Цяпер мы будзем ведаць іх сапраўднае, а не афіцыйнае, стаўленне да прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці.
Дзякуючы праекту Gaypress «Пад коўдрай з палітыкам», у рамках якога мы апублікуем серыю шчырых гутарак, мы даведаемся пра тое, што насамрэч думаюць пра геяў і лесбіянак нашыя палітыкі.
Сярод герояў праекта: старшыня Беларускага народнага фронту (БНФ) Аляксей Янукевіч, лідар Беларускай хрысціянскай дэмакратый (БХД) Віталь Рымашэўскі, лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька, старшыня партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін і іншыя.
«Пад коўдру з палітыкам» занырваем шточацвер на Gaypress.eu!