(function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(80994535, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
window.dataLayer = window.dataLayer || []; function gtag(){dataLayer.push(arguments);} gtag('js', new Date()); gtag('config', 'G-WSKG3DJTVD');

Прывелей быць геем: чаму ў Швецыі рай для ЛГБТ і як туды з’ехаць?

время чтения: < 1 мин

Швецыя як ніводная іншая краіна з’яўляецца найбольш камфортным месцам для прадстаўнікоў ЛГБТ. Дзякуючы падтрымцы правоў гомасэксуалаў на заканадаўчым узроўні, шведскае грамадства лічыцца самым прагрэсіўным у свеце па пытаннях талерантнасці. Gaypress распавядае, якія правы і перавагі маюць гомасэксуалы ў паўночнай краіне.

RFSL, пераклад Наталлі Аляксандравай

Аднаполыя шлюбы ў законе

Дыскрымінацыя паводле сэксуальнай арыентацыі ці гендэрнага самавызначэння супярэчыць шведскаму заканадаўству. У Швецыі не існуе закона, які забараняў бы сэксуальны кантакт паміж прадстаўнікамі аднаго полу. Стасункі паміж людзьмі аднаго полу атрымалі шырокае прызнанне. 15 год — гэта ўзрост, калі любая сэксуальная дзейнасць лічыцца законнай.

У пытаннях сужыцця ці «сумеснага пражывання», закон аднолькавы для ўсіх, як для гомасэксуалаў, так і для гетэрасэксуалаў. З 2009 года партнёры аднаго полу маюць права ўступіць у шлюб. У гэтым годзе перастаў дзейнічаць закон «аб зарэгістраваным партнёрстве», што лічылася грамадзянскім саюзам і надзяляла партнёраў амаль такімі ж правамі, як мужчыну і жанчыну ў шлюбе. Замест яго ўступіў у сілу новы гендэрна нейтральны закон аб шлюбе. Аднаполыя сямейныя саюзы цяпер маюць такія ж правы і абавязкі, як і рознаполыя пары, уключна з магчымасцю супольнага бацькоўства і гадавання дзяцей. Лесбіянкі атрымалі права на штучнае апладненне.

Дыскрымнацыя па-за законам

Упаўнаважаны па пытаннях роўнасці і абароны ад дыскрымінацыі (DO) — гэта дзяржаўная пасада, зацверджаная для працы ў сферы барацьбы з гамафобіяй і дыскрымінацыяй паводле сэксуальнай арыентацыі. Дыскрымінацыя паводле сэксуальнай арыентацыі вызначаецца як несправядлівае ці абразлівае стаўленне да чалавека, звязанае з гомасэксуальнасцю, бісэксуальнасцю ці гетэрасэксуальнасцю.

Упаўнаважаны па пытаннях роўнасці і абароны ад дыскрымінацыі DO таксама працуе ў сферы абароны ад дыскрымінацыі паводле гендэрнай прыкметы, уключна з гендэрным самавызначэннем.

Дазвол на прытулак і від на жыхарства

Людзі, што пераследуюцца ў сваіх краінах з-за гомасэксуальнай арыентацыі, могуць атрымаць прытулак у Швецыі. Як правіла, пераслед вызначаецца як дзеянні, учыненыя ўладамі ў краіне, з якой паходзіць чалавек, што просіць прытулку.

Калі людзі знаходзяцца ў аднаполым партнёрстве даволі працяглы перыяд часу, яны маюць права падаць заяву на атрыманне шведскага віду на жыхарства. Найчасцей, дакументы на атрыманне віду на жыхарства падаюцца з роднай краіны заяўніка. Правілы падачы дакументаў для сужыцеляў такія ж, як і для зарэгістраваных партнёраў.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў Шведскую міграцыйную службу.