А можа, унутры вы гамафоб? Прайдзіце тэст падсвядомых асацыяцый
Бывае, што чалавек вядзе сябе як гамафоб толькі таму, што грамадства заахвочвае да гэтага, у той час калі ў душы з’яўляецца цалкам талерантным. Бывае наадварот. Калі вы хочаце даведацца сваё сапраўднае, а не навязанае асяроддзем, стаўленне да гомасэксуалаў, прайдзіце тэст падсвядомых асацыяцый.
GayPress
Мы прапануем бадай беспамылковы спосаб даведацца, якія настроі сапраўды пануюць у вашай душы: талерантныя або гамафобныя. Гэта тэст, які распрацаваны вучонымі вядучых універсітэтаў свету, у тым ліку Гарвадскага, ён даступны на эстонскай адукацыйнай платформе на рускай мове. Фішка тэсту ў адсутнасці традыцыйных пытанняў і адказаў. Усё залежыць ад вашых асацыяйый і рэакцыі мозгу на пэўныя выявы і вобразы.
Дзе тэставацца?
Клікайце сюды і падрыхтуйцеся да даволі напружанай зарадкі для мозгу. Папярэджваем, каб патрапіць да самога тэста, распрацоўшчыкі папросяць адказаць на некалькі пытнняў пра вашыя погляды, адукацыю, пол, узрост і г.д.
Як гэта працуе?
Псіхолагі лічаць што людзі часта не кажуць тое што думаюць, або таму што яны не хочуць раскрываць свае думкі, або таму што яны проста не могуць гэтага зрабіць.
Напрыклад, у адказ на пытанне «Колькі ты паліш?», курэц, які паліць 4 пачакі цыгарэт у дзень, можа адказаць, што 2 таму, што саромеецца. Ці ён можа нічога не адказаць, бо лічыць што паленне — яго асабістая справа. Чалавек не жадае «выдаваць інфармацыю». У іншым выпадку, чалавек можа адказаць, што паліць 2 пачакі толькі таму, што сам жа верыць у гэта. Сам таго не ведаючы, ён падманвае не толькі таго, хто запытваецца, але і сябе.
Адрозненне паміж «не хоча» і «не можа» у тым, што першыя свядома хаваюць інфармацыю, у той час як другія падсвядома хаваюць яе і ад саміх сябе. Тэст падсвядомых асацыяцый дазваляе пераадолець абедзве перашкоды. Ён вызначае схаваныя ацэнкі і адносіны ці забабоны, пра якія людзі не хочуць ці не могуць адкрыта расказаць.