Школа талерантнасці для журналістаў у Кіеве, заяўкі — да 14.07
Запрашаем журналістаў і рэдактараў да ўдзелу ў Другой Школе талерантнасці для журналістаў — «Талерантнасць: ад мовы нянавісці да разумення і прыняцця разнастайнасці».
Gaypress
Падчас Школы ўдзельнікі даведаюцца пра сучасныя погляды і прафесійныя стандарты асвятлення пытанняў талерантнасці ў СМІ.
Акцэнты Школы
— сацыяльная адказнасць журналістаў і СМІ;
— садзейнічанне фармаванню талерантрасці і павагі да прынцыпаў роўнасці ў грамадстве.
Вядоўцы Школы — вядомы ўкраінскі эксперт па пытаннях талерантнасці і правоў чалавека Аляксандр Вайтэнка і прафесар Брыстальскага ўніверсітэта ды спецыяліст па пытаннях прафесійнай журналісцкай этыкі Майк Джэмпсан (Вялікабрытанія).
Фармаванне групы ўдзельнікаў будзе адбывацца па выніках конкурснага адбору.
Крытэрыі адбору для ўдзелу ў Школе наступныя
— актыўная праца або супрацоўніцтва з дзеючымі СМІ, у тым ліку ў фармаце фрылансу;
— гатоўнасць браць удзел ва ўсіх занятках у межах Школы;
— вітаецца мінімальны досвед падрыхтоўкі журналісцкіх матэрыялаў на тэму сацыяльных канфліктаў, талерантнасці, дыскрымінацыі.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна
накіраваць заяўку на ўдзел у конкурсе, кароткую аўтабіяграфію (CV) і сціслы матывацыйны ліст (макс. 1-1,5 старонкі), а таксама, пры наяўнасці, 1-2 уласныя журналісцкія матэрыялы па тэматыцы, якая з’яўляецца блізкай да тэмы Школы, на электронны адрас: gayjour@gmail.com. (Матэрыялы могуць быць накіраваныя рознымі спосабамі, у тым ліку ў выглядзе адсканаваных версіяў друкаваных матэрыялаў, аўдыё-, фота- і відэафайлаў або спасылак на гэтыя матэрыялы ў Інтэрнэце і г. д.)
Апошняя дата падачы заявак: 14.07.2014 г., панядзелак (17.00 паводле мінскага часу).
Усе заяўнікі будуць праінфармаваныя пра вынікі конкурснага адбору 15.07.2014 г., аўторак.
Другая Школа талерантнасці для журналістаў будзе адбывацца з 25 па 27 ліпеня ў Кіеве. Арганізатары Школы забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў, кампенсуюць выдаткі на праезд да месца правядзення Школы і ў зваротным кірунку (пры наяўнасці праязных дакументаў і ў межах кошту праезду ў купэйным вагоне цягніка або ў рэйсавым аўтобусе.)