(function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(80994535, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
window.dataLayer = window.dataLayer || []; function gtag(){dataLayer.push(arguments);} gtag('js', new Date()); gtag('config', 'G-WSKG3DJTVD');
детские книги

У Літве эксперты прызналі казкі для выхавання талерантнасці шкоднымі для дзяцей

время чтения: < 1 мин

Эксперты Літоўскага офіса кантролю за журналістскай этыкай прыйшлі да высновы, што дзве казкі з ліку тых, што мусяць прасоўваць талерантнасць у дачыненні да аднаполых параў, шкодныя для падрастаючага пакалення.

LGL

Кнігу чарадзейных казак для дзетак «Gintarinė širdis» («Бурштынавае сэрца»), што змяшчае аповеды пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі, аднаполыя пары, цыганоў, людзей з іншым колерам скуры ды іншыя сацыяльна ўразлівыя групы, больш немагчыма набыць, і інфармацыя пра яе была выдаленая з базы дадзеных Літоўскага педагагічнага ўніверсітэта (ЛПУ), які выдаў кнігу амаль паўгода таму.

«У адным з апавяданняў брат закахаўся ў чорнаскурага краўца, у іншым — прынцэса закахалася ў дачку шаўца. ЛПУ мяркуе, што гэта «шкодная, прымітыўная і наўмысная прапаганда гомасэксуалізму».

Пра «негатыўны змест» кнігі ў ЛПУ і Міністэрства культуры паведамілі прадстаўнікі «Форуму літоўскіх бацькоў» і група кансерватыўных членаў парламента.

Паводле экспертаў, аповеды літоўскай аўтаркі Нерынгі Дангвыдэ парушаюць Закон аб абароне непаўнагадовых ад згубнага ўплыву публічнай інфармацыі шляхам «заахвочвання канцэпту ўступлення ў шлюб і стварэння сям’і, адрознай ад зацверджанай Канстытуцыяй Рэспублікі Літва». Апроч таго, эксперты лічаць вышэй згаданыя творы «шкоднымі, навязлівымі, правакацыйнымі і маніпуляцыйнымі».

Гэта другі выпадак, калі Закон аб абароне непаўналетніх ад згубнага ўплыву публічнай інфармацыі выкарыстоўваецца для цэнзуравання публічнай інфармацыі, звязанай з ЛГБТ. У верасні 2013 тыя ж эксперты прыйшлі да высновы, што адзін з двух відэаролікаў, прапагандуючых Балтыйскі Прайд 2013 і Марш за Роўнасць, які адбыўся ў Вільні ў ліпені мінулага года, можа нанесці шкоду непаўнагадовым і мусіць транслявацца толькі ў начны час.