tolerance

Гістарычная канферэнцыя ў Вільні: «Роўныя правы для ЛГБТ. Роля СМІ і грамадзянскай супольнасці»

время чтения: < 1 мин

Больш за 20 беларускіх праваабаронцаў, актывістаў ЛГБТ і журналістаў, а таксама экспертаў і прадстаўнікоў ЛГБТ-арганізацыяў з Канады, Літвы і Швецыі сабраліся ў Вільні 11 кастрычніка 2014 г., каб абмеркаваць ролю СМІ і інстытутаў грамадзянскай супольнасці ў атрыманні роўных правоў для ЛГБТ.

Gaypress

Прадстаўнікі арганізацыяў «ГейБеларусь», «ГейАльянс», Беларускага Хельсінкскага Камітэта, Фемінісцкай НДА «Гендэрны маршрут», інтэрнэт-часопісаў 34Мag i Makeout, а таксама кампаніі Журналісты за талерантнасць абмеркавалі цяперашні стан правоў прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці ў Беларусі і закранулі магчымыя шляхі ўзаемадзеяння актывістаў, праваабаронцаў і СМІ дзеля паляпшэння наяўнага стану рэчаў.

Міжнародныя эксперты прадставілі рэтраспектыўны агляд барацьбы за аднаўленне правоў ЛГБТ супольнымі намаганнямі актывістаў, праваабаронцаў і СМІ ў Канадзе, Швецыі і Літве, падзяліліся сённяшнімі дасягненнямі і выклікамі, з якімі ўсё яшчэ сутыкаюцца ЛГБТ-грамады ў адпаведных краінах. image
Адмысловая дыскусія была прысвечана распаўсюджанай праблеме наяўнасці мовы варожасці ў каментарах чытачоў пад вэб-публікацыямі, прысвечанымі ЛГБТ-праблематыцы ў Беларусі і магчымым шляхам узаемадзеяння актывістаў і неабыякавых журналістаў і рэдактараў дзеля ўнікання абразаў у каментах карыстальнікаў ан-лайн СМІ.

image

Падчас канферэнцыі была дасягнутая дамоўленасць працягнуць абмеркаванне шляхоў узаемадзеяння паміж актывістамі ЛГБТ, праваабаронцамі і СМІ падчас рэгулярных працоўных сустрэчаў у Мінску.