Сайт католікаў Беларусі: гомасэксуальная накіраванасць не грэх, пакуль няма сэксу
У рубрыцы «Пытанне святару» на сайце Catholicnews.by айцец Зміцер Чарнель патлумачыў, ці з’яўляецца гомасэксуалізм грахом. Пазіцыя касцёлу да ЛГБТ у Беларусі не такая радыкальная, як у праваслаўнай царквы.
Публікуем адказ на пытанне «Ці з’яўляецца гомесэксуалізм грахом?» без скароту і зменаў.
– Адносна гомасексуалізму “Катэхізіс Каталіцкага Касцёла” дае выразны адказ. “Гомасексуалізм азначае адносіны паміж мужчынамі ці жанчынамі, якія адчуваюць сексуальную цягу, выключную або пераважную, да асобаў аднаго з імі полу. Абапіраючыся на Святое Пісанне, якое прадстаўляе гомасексуальныя дзеянні як цяжкую форму распусты,
Святая Традыцыя нязменна аб’яўляе “гомасексуальныя акты безумоўна беззаконнымі”. Яны супярэчаць прыроднаму закону, пазбаўляюць палавы акт яго функцыі даравання жыцця. Яны не выцякаюць з сапраўднай эмацыйнай і сексуальнай ўзаемадапаўняльнасці. Ні ў якім разе яны не могуць быць адобраны” (ККК 2357).
Разам з тым неабходна адрозніваць грэх гомасексуалізму і гомасексуальную схільнасць. Наяўнасць сексуальнай цягі да асобаў свайго полу не з’яўляецца грахом. Як зазначаецца ў Катэхізісе,
“даволі значная колькасць мужчын і жанчын маюць прыроджаную тэндэнцыю да гомасексуалізму. Гэтыя людзі не зрабілі свядомага выбару на карысць гомасексуалізму; для большасці з іх гэты стан з’яўляецца цяжкім выпрабаваннем. Да іх трэба ставіцца з павагай, спачуваннем і тактоўнасцю. Трэба пазбягаць у адносінах да іх усякіх праяваў несправядлівай дыскрымінацыі” (ККК 2358).
Грахом у дадзеным выпадку з’яўляюцца дзеянні сексуальнага характару, у т. л. прагляд парнаграфіі, эратычныя фантазіі і г.д.
“Людзі, схільныя да гомасексуалізму, пакліканы да цнатлівасці. Дзякуючы дабрадзейнасці самавалодання, што выхоўвае ўнутраную свабоду, часам з дапамогай бескарыслівага сяброўства, малітвы і ласкі сакрамантаў гэтыя людзі могуць і павінны паступова і рашуча набліжацца да хрысціянскай дасканаласці” (ККК 2359).