Апошні дзень прыёму работ на конкурс антыдыскрымінацыйных артыкулаў

время чтения: < 1 мин

Культурніцкая ЛГБТ-арганізацыя Паўночных краінаў ТУПІЛАК сумесна з Gaypress абвяшчае прафесійны конкурс на найлепшы журналісцкі матэрыял на антыдыскрымінацыйную праблематыку.

Gaypress

Аўтары найлепшых друкаваных і Інтэрнэт-артыкулаў і/ці фота-аўдыё-відэа рэпартажаў, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі розных сацыяльных групаў у беларускім грамадстве, будуць абвешчаныя ў Міжнародны дзень правоў чалавека – 10 снежня 2015 года.

Пераможцы конкурсу атрымаюць адмысловыя ўзнагароды. Чакаецца, што конкурсныя матэрыялы павінны з’явіцца ў прэсе ў перыяд з 1 верасня 2014 г. па 31 кастрычніка 2015 года. Матэрыялы конкурсу маюць быць скіраваныя на разгляд журы на электронны адрас gayjour@gmail.com не пазней за 30 лістапада 2015 года.