(function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(80994535, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
window.dataLayer = window.dataLayer || []; function gtag(){dataLayer.push(arguments);} gtag('js', new Date()); gtag('config', 'G-WSKG3DJTVD');

Эстонія першай з постсавецкіх краінаў узаконіла аднаполыя грамадзянскія партнёрствы

время чтения: < 1 мин

Закон аб сужыхарствах, які дазваляе заключаць грамадзянскія партнёрствы як разнаполым, так і аднаполым парам, быў прыняты парламентам Эстоніі 9 кастрычніка 2014 году і набыў сілу 1 студзеня 2016 года.

Новы час

Хоць аднаполы саюз не называюць шлюбам, але зарэгістраваныя партнёры лічацца сваякамі — разнаполыя і аднаполыя пары ў выпадку грамадзянскага партнёрства маюць роўныя правы.

Новы закон яшчэ мае «дзіры», папярэджвае Палата натарыусаў Эстоніі і раіць пачакаць з рэгістрацыяй партнёрстваў да прыняцця падзаконных актаў. Напрыклад, грамадзянскае партнёрства можна заключыць, але нельга занесці ў дзяржрэестр, а значыць, нельга разарваць, бо для разрыву партнёрства патрэбны запіс у дзяржрэестры. Пакуль не да канца акрэсленая сітуацыя з правамі і абавязкамі па крэдытах і супольнай маёмасці, спадчыне параў у грамадзянскім партнёрстве.

Закон, які даў (альбо мае даць) аднаполым парам роўныя правы з разнаполымі, быў распрацаваны яшчэ ў 2012 годзе. Ён прымаўся далёка не аднагалосна: «за» прагаласавалі 40 парламентарыяў, «супраць» — 38, яшчэ 10 устрымаліся. Неадназначнае стаўленне да аднаполых саюзаў паказала і апытанне шараговых эстонцаў. Паводле «Еўрабарометра», у канцы 2015 году 44% выказаліся за тое, што «геі, лесбіянкі і бісексуалы павінны мець роўныя правы з гетэрасексуаламі».

Але падобна, што эстонцы не звярнулі асаблівай увагі на новыя правы аднаполых параў: самыя чытаныя навіны на эстонскіх сайтах — пра будучыя маразы, вянчанне прэзідэнта Эстоніі Тоомаса Хендрыка Ільвэса і латвійкі Іевы Купцэ, а таксама папраўкі ў заканадаўства аб грамадзянстве. Пра аднаполыя саюзы на першых старонках асноўных эстонскіх інтэрнэт-СМІ навінаў няма.