(function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(80994535, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
window.dataLayer = window.dataLayer || []; function gtag(){dataLayer.push(arguments);} gtag('js', new Date()); gtag('config', 'G-WSKG3DJTVD');

Лукашэнка выказаў спачуваньні Абаме: Беларусь асуджае любыя праявы нянавісьці

время чтения: < 1 мин

Аляксандар Лукашэнка накіраваў спачуваньне прэзыдэнту ЗША Бараку Абаме, родным і блізкім загінуўшых у выніку трагедыі ў горадзе Арланда, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Радыё Свабода

«Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае тэрарызм і любыя праявы нянавісьці, непахісна выступае супраць гэтых злачынстваў», – гаворыцца ў заяве.

У ноч на 12 чэрвеня жыхар Флёрыды афганскага паходжаньня адкрыў стральбу ў гей-клюбе ў Арланда. У выніку 49 чалавек загінулі і 53 былі параненыя. Адказнасьць за напад узяла на сябе «Ісламская дзяржава».

13 чэрвеня каля трох дзесяткаў беларусаў каля амбасады ЗША ўшанавалі памяць ахвяраў тэракту.