Baltic Pride 2016

Як правесці гей-парад у Мінску. Вучымся на памылках суседзяў

время чтения: 3 мин

Першы беларускі гей-парад адбыўся ў 2001 годзе. Больш за 1500 чалавек сабраліся ў абарону правоў ЛГБТ. Нічога падобнага па масштабах і значнасці ў Беларусі больш не было. А шкада. У пошуку магчымасцяў для ўсталявання справядлівасці наш карэспандэнт распытаў арганізатараў гей-парадаў з суседніх краін пра іх досвед.

Валянцін Цішко, Gaypress.eu

Сваім вопытам правядзення гей-парадаў дзяліліся прадстаўнікі Літвы, Беларусі і Украіны ў рамках Трэцяга Міжнароднага фестывалю квір-культуры “Дотык”.

Асноўныя праціўнікі прайда ў Латвіі — рускамоўныя жыхары

Вірджынія Прасміскайтэ – удзельніца аргкамітэту Балтыйскага-Прайду 2016 (Літва), менавіта да такой высновы прыйшла, выяўляючы группы літоўцаў, якія пратэставалі супраць Прайду.

Вірджынія разам са сваім калегам Томасам з LGL (Літоўская ЛГБТ-арганізацыя) распавялі пра гісторыю правядзення Балтыйскага прайду.

“У кожнай краіне свае акалічнасці. Напрыклад, у Эстоніі мы не праводзілі шэсцяў, бо як кажуць самі эстонцы, “гэта не адпавядае нацыянальнаму кантэксту”. Але прайд – перш за ўсё, гэта палітычны інструмент. Праз прайд – да дыялогу з палітыкамі і змен адносін грамадства да ЛГБТ, гэта асноўная задача гей-парада.

У 2016 годзе адно з мерапрыемстваў прайда праходзіла ў будынку Тэатру Рускай драмы, вядома ж, гэта не спадабалася рускамоўным, і яны пратэставалі… Яны стаялі з плакатамі, на адным з іх быў надпіс “Пушкін не зразумее”.

Напэўна, я магу сказаць, што Літва – яшчэ гамафобная краіна.

Як правесці гей-парад у Мінску. Вучымся на памылках суседзяў

Калі Літва гамафобная, то Украіна недзе ў Азіі

«Пасля рэвалюцыі 2014 года шмат што памянялася ва Украіне, — рассказвае Ганна Даўгапол, удзельніца аргкамітэту Кіеў-Прайд-2016. — Цяпер у нас ідзе вайна, але гэта не прычына, каб забываць пра сваю годнасць і самаэдэнтычнасць. Пасля “майдану” памянялася пазіцыя грамадства, не на шмат, але памянялася. На апошні прайд прыйшлі нават ветэраны АТО. Яны казалі, што ваююць у тым ліку і за нас, за нашу свабоду быць самімі сабою. Пачынаюць прыходзіць тыя, хто не атаясамлівая сябе з ЛГБТ, проста каб падтрымаць нас і выказаць салідарнасць у барадзьбе за свае правы».

Калі Літва гамафобная, то мы проста недзе ў Азіі, лічыць Ганна.

«Мы супрацоўнічаем з міліцыяй, але яны часта проста здзекваюцца з нас. Мы просім месца, але яны адказваюць “у цэнтры горада — не”! Але есць і тыя, хто кажа: у нас вайна, а вы тут прапагандуеце…» — падзялілася досведам спадарыня Даўгапол.

kiev gay pride

Мы выходзім для дыскусіі і з уладай, і з грамадствам. Нашыя прайды пачаліся дзякуючы Беларусі. Мы натхніліся беларускім выпотым.

У нас адбыліся змены і ў самасвядомасці людзей і ў дзяржаве у цэлым, але сітуацыя не зменіцца, пакуль на пасадах будуць усе ты я ж гамафобы.

У Беларусі, трэба ці мяняць уладу, ці чакаць змены крамлеўскай пазіціі

Кацярына Борсук: «У 90-я ў нас быў шанс нешта змяніць. Але апазіцыя не перамагла тады і сення мы маем, тое, што маем. Некаторыя баяцца, што з перамогай аппазіцыі ў 90-х, сення мы б мелі “нэанацызм”! Не, мы б мелі сапраўдную Еўрапейскую дзяржаву. Тады, у 90-х, была жывая прага дэмакратыі і незалежнасці. Людзі былі гатовя мяняць і сябе і краіну. Але як і раней, так і цяпер, надта многае залежіць ад пазіцыі Крамля. А Крэмль сваю пазіцыю акрэсліў адназначна. Таму нам застаецца ці чакаць змены Крамлеўскай пазіцыі, ці мяняць уладу ў Беларусі».