Сілавікі заняліся этыкай журналістаў: 8 слушных парадаў для СМІ ад СК Беларусі
время чтения: < 1 мин
Выконваючы гэтыя парады, вы наўрадці створыце артыкул, што патрапіць у наш маніторнг мовы варожасці ў СМІ. Сілавікі заклапочаныя этыкай журналістаў Беларусі. На сайце Следчага камітэта Беларусі размешчаныя рэкамендацыі для журналістаў, якія цалкам адпавядаюць этычным прынцыпам журналістыкі.
На сайце Следчага камітэту краіны размешчаная «Прававая інфармацыя для мас-медыя: рэкамендацыі для СМІ». Прыводзім спіс парадаў ад сілавікоў.
- Да ўступлення прысуду ў законную сілу сродкі масавай інфармацыі не маюць права называць падазраванага, падсуднага злачынцам.
- Неабходна выкарыстоўваць фармулёўкі, якія падкрэсліваюць папярэдні характар дадзеных, што прыводзяцца ў інфармацыйным паведамленні. Інфармацыя павінна быць старанна праверана.
- Публікацыі не павінны аказваць ціск на органы папярэдняга следства, суд.
- Пажадана, каб у публікацыях асвятляліся прычыны і ўмовы, якія спрыялі здзяйсненню злачынства, прыводзіліся спосабы і шляхі іх выкаранення.
- Публікацыі не павінны раскрываць механізм і спосабы здзяйснення злачынстваў, утрымліваць тэхналагічныя падрабязнасці здзяйснення злачынных дзеянняў, спосабы ўтойвання злачынстваў.
- Публікацыі не павінны прапагандаваць культ гвалту і жорсткасці, спрыяць нагнятанню страхаў, трывогі, адчування бездапаможнасці.
- Недапушчальна публікаваць матэрыялы крымінальных спраў, якія падлягаюць разгляду ў закрытым судовым пасяджэнні (справы аб сэксуальных злачынствах, асабліва супраць непаўналетніх).
- Каб пазбегнуць распальвання нацыянальнай нянавісці ці варожасці, не варта фіксаваць увагу чытачоў і гледачоў на нацыянальнай прыналежнасці асоб, якія здзейснілі злачынства.
Паводле свежых вынікаў даследвання мовы варожасці, беларускія СМІ амаль пагалоў фіксуюць увагу чытачоў на нацыянальнай прыналежнасці або іншых характарыстыках злачынцаў або падазраваных (напрыклад, цыган, бландынка, наркаман і г.д.).
Больш парадаў для журналістаў → Як распазнаць мову варожасці? Як пазбегнуць мовы варожасці ў медыя→?