Конкурс журналiсцкiх прац “Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі – 2017”

время чтения: < 1 мин

Культурніцкая ЛГБТ-арганізацыя Паўночных краінаў ТУПІЛАК сумесна з ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” і сайтам Gaypress у шосты раз абвяшчае прафесійны конкурс на найлепшы журналісцкі матэрыял на антыдыскрымінацыйную праблематыку.

Gaypress.eu

Аўтары найлепшых друкаваных і iнтэрнэт-артыкулаў і/ці фота-аўдыё-відэа рэпартажаў, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых сацыяльных групаў у беларускім грамадстве, будуць абвешчаныя напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека — 9 снежня 2017 года.

Пераможца конкурсу атрымае адмысловую ўзнагароду, а таксама будзе мець магчымасць наведаць ЛГБТ-арганізацыі ў адной з краінаў Скандынавіі з мэтай падрыхтоўкі тэматычных публікацыяў на працягу 2018 года.

Чакаецца, што конкурсныя матэрыялы павінны з’явіцца ў прэсе ў перыяд з 1 лістапада 2016 г. па 31 кастрычніка 2017 года.

Матэрыялы конкурсу маюць быць скіраваныя на разгляд журы на электронны адрас toljournalists@gmail.com не пазней за 30 лістапада 2017 года.

Сярод пераможцаў конкурсу мінулых гадоў – Наталля Касцюкевіч, TUT.BY, Улад Швядовіч, “Наша Ніва”, Вікторыя Біран, Makeout, Адар’я Гуштын, naviny.by.