Унук фіксуе момант, калі 84-гадовая бабуля робіць прамову ў абарону геяў

время чтения: 2 мин

Унук зафіксаваў момант, калі ягоная бабуля выступіла на камеру ў абарону геяў.

84-гадовая Шэйла, якая вырасла ў Лондане, распавядала свайму ўнуку Стывену, як яна сябравала з лесбійскай парай на працы, калі ёй было 20 гадоў.

 

Калі высветлілася, што ейныя сяброўкі мелі стасункі паміж сабой, іх пазбягалі ўсе, акрамя Шэйлы — і праз 60 гадоў яны ўсё яшчэ застаюцца блізкімі.

«Не дазваляйце гэтым вылюдкам хваляваць вас, таму што яны шэлега ня вартыя», — кажа яна ў кліпе, апублікаваным на Instagram Стывенам, які сам з’яўляецца геям.

«Калі яны ня могуць прыняць вас такімі, якімі вы ёсць, дык усё”.

У размове з «Пінкн’юс» (Pinknews) Стывен патлумачыў, што ягоная бабуля нядаўна атрымала ліст ад сваёй сяброўкі Пэм.

«Яна распавядала мне пра часы, як яны разам працавалі інспектаркамі дарожнага руху ў Шордзічы», — сказаў ён.

Хоць усе на ейнай працы добра ладзілі паміж сабой, усё змянілася, калі яе сяброўка пераехала да сваёй дзяўчыны.

Калі іншыя чальцы ейнай працоўнай брыгады даведалася, што яе сяброўка — лесбіянка, дык яны раілі спыніць размаўляць з ёй, інакш яе таксама абвінавацяць у тым, што яна лесбіянка, а таксама выцесняць з групы.

Яна распавяла мне, як яна заўсёды трымалася за сваю сяброўку і ёй было ўсё адно, што думаюць астатнія яе калегі па працы”.

Ён дадаў, што пара засталася “добрымі сяброўкамі, нягледзячы на тое, што яны пасварылася з астатнімі калегамі па працы”.

Стывен сказаў, што ён захацеў запісаць размовы з Шэйлай, паколькі ў гэтым годзе ў яе дыягназавалі дэменцыю і хваробу Альцгеймера.

«Яна заўсёды падтрымлівала мяне і майго брата-гея і ніколі не мела ніякіх праблемаў з тым, што мы геі», — сказаў ён.

“Яна ніколі не баіцца казаць пра свае меркаванні! Я падумаў, што выдатна бачыць кагосьці, хто ў свае 80 гадоў застаецца настолькі ўспрымальным і адкрытым”.

Толькі пасля набыцця моцы закону 1967 года аб сэксуальных правапарушэннях — які дэкрыміналізаваў гомасэксуальныя акты па ўзаемнай згодзе паміж мужчынамі ва ўзросце старэй за 21 год, стаўленне грамадства да аднаполых параў пачало мяняцца.

На пачатку 1970-х гадоў больш за 2000 геяў мужчынаў і жанчынаў прайшлі маршам на першым Прайд-парадзе ў Лондане.

Аднак прагрэс у дасягненні роўнасці запаволіўся ў 1980-х гадах, калі ўрад Тэтчэр прыняў Раздзел 28.

Раздзел утрымліваў норму, што была папраўкай да закону 1988 года аб мясцовых органах улады і забараняла мясцовым уладам і школам «заахвочваць» гомасэксуалізм, што азначала, што мясцовым радам забаранялася фінансаваць кнігі, улёткі, фільмы або любыя іншыя матэрыялы, што асвятлялі аднаполыя адносіны.

Гэта таксама азначала, што было настаўнікам забаронена выкладаць у школах пра гомасэксуальныя адносіны.

 

pinknews