Глядзіце «Адзіны гей у Нігерыі»: Як я стаў уцекачом
Усяго за 24 гадзіны Бісі Алімі з «нацыянальнага ўлюблёнца Нігерыі» ператварыўся ў чалавека, «у якога кожны хацеў бы кінуць камень».
Ён граў галоўную ролю ў папулярным нігерыйскім тэлешоў «Ружы і шыпы», але яго персанаж быў неадкладна забіты, калі прадзюсары даведаліся, што Бісі Алімі гей.
Упершыню пра арыентацыю Бісі Алімі напісаў універсітэцкі часопіс, але актор спрабаваў схаваць сваю ідэнтычнасць – завёў дзяўчыну, прыпыніў кантакты з сябрамі-геямі. Гэта працягвалася да таго часу, пакуль нацыянальная газета не пачала пагражаць апублікаваць расследаванне на тэму прыватнага жыцця Бісі.
Ён вырашыў, што калі хто і раскажа яго гісторыю, то гэта будзе ён сам. Бісі патэлефанаваў прадзюсару раняшняга ток-шоў і сказаў: «Я хачу зрабіць камінг-аўт, адкрыцца, што я гей».
На што яму адказалі: «Хіба гэта не выбар? Не стыль жыцця?»
Бісі ніколі не мог падумаць, што рэакцыя на яго камінг-аўт будзе «настолькі балючай» – на актора шматразова нападалі, яго арыштоўвалі.
Калі група мужчынаў уварвалася ў ягоны дом, збіла і катавала Бісі, паліцыя, замест таго, каб дапамагчы яму, абвінаваціла яго ў тым, што ён выкарыстаў свой дом, каб «навучаць людзей быць геямі».
У рэшце рэшт, ён быў вымушаны пакінуць Нігерыю і шукаць прытулку як уцекач.
Ён сказаў: «Хоць мой камінг-аўт быў даволі цяжкім для мяне і для многіх людзей, у доўгатэрміновай перспектыве ён стварыў пакаленне бясстрашных ЛГБТ-людзей у Нігерыі».
У цяперашні час Бісі працягвае працаваць актывістам, выступаючы за правы нігерыйскай супольнасці ЛГБТ+ .
Выступаючы на PinkNews, ён сказаў: «Скарыстаўшы з магчымасці зрабіць агалоску, я прайшоў праз зневажальныя і складаныя моманты, бо трэба было шукаць месцы, дзе цябе не чапаюць».
«Я спадзяюся, што гэтая гісторыя кагосьці натхніць, дасць надзею і дасць зразумець, што сапраўды потым становіцца лепш».
Паглядзіце гісторыю, паказаную праз анімацыйны ролік Гэя Умамі, праект RoyalPixel.com.br. Пачуць больш пра актывізм Бісі Алімі можна ў падкасце Busy Being Black.