J4T наградили победителей конкурса , а также редакции, победившие в номинации #Stophateby.
Все результаты конкурса здесь.
Конкурс «Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі» проводится правозащитной инициативой «Журналисты за толерантность» в шестой раз. Цель — отметить журналистов, которые в своих текстах поднимают проблемы социально-уязвимых групп населения.
В 2018 году на конкурс было подано 38 работ, которые оценивала редакторская команда членов жюри:
— заместитель главного редактора интернет-газеты «Салідарнасць» Елена Якжик,
— ведущий и редактор телеканала «Белсат» Сергей Подсосонный,
— редактор радио «Рацыя» Дмитрий Кармазин,
— главный редактор SocNews.by Василий Ядченко,
— главный редактор аналитического портала «Завтра твоей страны» Марина Загорская.
Шведский Прайд-маршал и координатор Тупілак и ILGCN Билл Шиллер записал поздравление для конкурсантов. Поздравляем победителей и мы!
Поздравление можно послушать в оригинале и почитать ниже:
Віншаванні пераможцам беларускага антыдыскрымінацыйнага журналісцкага конкурсу!
Як прыемна бачыць, што не адзін, а тры пераможцы ўганараваныя гэтым разам – не адзін барацьбіт, а цэлы ўзвод!
Якое шчасце бачыць, што вы трое зрабілі выбар на карысць не толькі “бяспечнай” журналістыкі, сфакусаванай на павярхоўных знакамітасцях і бяскрыўдных забавах, а ведаеце, што добры журналіст у Беларусі і дзе б ні было яшчэ:
…падобны да настаўніка, бо не цураецца асвятляць часцяком схаваныя акалічнасці стану чалавека, якімі б змрочнымі і непрывабнымі яны не былі…, не зважаючы на тое, што іншыя адмаўляюцца іх бачыць, спрабуючы ўтаіць боль і агонію;
…падобны да святара, бо робіць выбар на карысць маральнасці, адрынаючы амаральнае, прыстойнасці, адрынаючы зло, спагады, адрынаючы неталерантнасць, спрыяння бачнасці, адрынаючы дыскрымінацыю;
…падобны да ваяра, бо абірае тэмы і герояў для інтэрв’ю, якія кідаюць выклік тым, хто мае ўладу на амбоне, у парламенце, у прэзідэнцкім палацы, у медыях, у крымінальным ценю, у зграях гамафобных хуліганаў і неанацыстаў, рызыкуючы часам зазнаць брутальныя і гвалтоўныя наступствы.
Тупілак – аб’яднанне культурніцкай ЛГБТ-супольнасці Паўночных краінаў і ILGCN – Міжнародная культурніцкая сетка геяў і лесбіянак з інфармацыйным сакратарыятам у Стакгольме маюць гонар вітаць вас! Спадзяемся, што неўзабаве аднога дня вы наведаеце нас на змерзлай поўначы, каб распавесці нам асабіста пра вашыя цёплыя гісторыі, пякельныя выклікі, а таксама пра вашыя захапляльныя планы на будучыню.
Біл Шылер, каардынатар Tupilak і ILGCN