Як часта геі займаюццца анальным сэксам?
Існуе забабон, паводле якога гомасэксуальныя мужчыны займаюцца анальным сэксам ці не кожны дзень.
Высвятляецца, што гэта далёка не так.
У рамках нядаўняга даследавання, праведзенага навуковай суполкай Bespoke Surgical, былі апытаныя 300 мужчын-геяў пра іх сэксуальнае жыццё.
Вынікі паказалі наступнае:
- 13% займаюцца анальным сэксам штодня,
- 39% мужчын-геяў займаюцца анальным сэксам некалькі разоў на тыдзень,
- 24% гомасэксуалаў прыбягаюць да анальнага сэксу некалькі разоў на месяц,
- 5 з 6 гомасэксуальных мужчынаў займаюцца анальным сэксам, прынамсі, некалькі разоў у год;
- Адзін з шасці мужчын-геяў займаецца анальнымі любошчамі радзей як раз на год.
Гэта азначае, што 16%, хутчэй за ўсё, ніколі не займаліся анальным сэксам, а аддавалі перавагу іншым спосабам узаемнага сэксуальнага задавальнення, такім як узаемнае мастурбаванне, аральны сэкс і інш.
Анальны сэкс: Большай частцы гомасэксуальных мужчынаў падабаецца быць «верхнімі» (39%).
Колькасць «універсалаў», паводле вынікаў гэтага даследавання, сягае 33%, а «сподніх» — 29%.
Навукоўцы з Bespoke Surgical таксама даведаліся, што падрыхтоўка да сэксуальнага акту клапоціць шматлікіх людзей.
У прыватнасці:
- 42% гомасэксуальных мужчынаў заўсёды або часта робяць анальную клізму для прамывання перад анальным сэксам,
- 38% робяць клізму зрэдку або ніколі не робяць,
- 21% часам робяць ачышчальную клізму,
- мужчыны-геі, якія займаюцца анальным сэксам штодня, у 2,1 разы часцей робяць ачышчальную клізму за іншых
Іншымі словамі, чым радзей гомасэксуальны мужчына прыбягае да анальных любошчаў, тым радзей ён карыстаецца (або ніколі не карыстаецца) сродкамі для ачышчэння анальнага праходу і тоўстай кішкі.
Што датычыць прыладаў для ачышчэння «споднімі»:
- 25% з іх робяць клізму на воднай аснове,
- 20% робяць солевую клізму,
- 18% выкарыстоўваюць адмысловую насадку для душа.
Пра гігіену, бяспечны сэкс і сэксуальныя цацкі
Вынікі даследавання паказваюць, што падрыхтоўка да анальнага сэксу тычыцца больш неабходнасці адчуваць сябе чыстым, чым дбаць пра здароўе:
- 78% гомасэксуальных мужчынаў думаюць пра гігіену заўсёды або амаль заўсёды падчас анальнага полавага акту,
- 9% ніколі не задумваюцца пра гігіену падчас анальнага полавага акту,
- 61% адчуваюць сябе больш камфортна або «чысцей», калі выкарыстоўваюць ачышчальныя гігіенічныя сродкі пасля анальнага сэксу.
Пра бяспечны сэкс:
- 37% заўсёды выкарыстоўваюць прэзерватыў падчас сэксу,
- 21% выкарыстоўваюць прэзерватыў час ад часу,
- 16% ніколі не карыстаюцца прэзерватывам,
- 41% мужчын-геяў зазнавалі разрывы або іншыя пашкоджанні падчас анальнага сэксу.
Пра сэкс-цацкі:
- 55% апытаных выкарыстоўваюць пэўную сэкс-цацку для задавальнення, падрыхтоўкі да сэксуальнага акту, або для таго і другога,
- 41% апытаных выкарыстоўваць пэўную сэкс-цацку, каб падрыхтавацца да сэксуальнага акту,
- 45% ніколі не выкарыстоўваюць сэкс-цацку для анальнага сэксу.
Ці гомасэксуальныя мужчыны займаюцца анальным сэксам часцей за гетэрасэксуальных жанчын?
Даследчыкі таксама апыталі тоесную колькасць гетэрасэксуальных жанчын пра іх стаўленне да анальнага сэксу.
Для параўнання, 56% гетэрасэксуалак прызналіся, што займаюцца анальным сэксам радзей за адзін раз у год.
Пры гэтым адна з чатырох апытаных гетэрасэксуальных жанчын распавяла, што мела анальны сэкс, прынамсі, некалькі разоў на месяц.
Прадстаўнік навуковай суполкі падкрэсліў: “У гэтым даследаванні мы хацелі даведацца болей пра практыку падрыхтоўкі да полавага акту гомасэксуальных мужчынаў і гетэрасэксуальных жанчын, і зараз у нас ёсць глыбокае разуменне таго, як выглядае кожная з гэтых групаў у параўнанні”.
“Спадзяемся, што дзякуючы асвятленню гэтых тэмаў, мы можам палепшыць становішча тых, хто пакутуе ад невуцтва іншых”, — дадаў навуковец.
Паводле: https://www.gaystarnews.com/article/how-do-men-and-women-prepare-to-bottom-for-anal-sex/#gs.0s4r1o