Конкурс журналiсцкiх прац “Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі – 2019”

время чтения: < 1 мин

Ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” сумесна з Культурніцкай ЛГБТ-арганізацыяй Паўночных краінаў ТУПІЛАК сумесна з  і сайтам Gaypress у восьмы раз абвяшчае прафесійны конкурс на найлепшы журналісцкі матэрыял на антыдыскрымінацыйную праблематыку.

Аўтары найлепшых друкаваных і iнтэрнэт-артыкулаў і/ці фота-аўдыё-відэа рэпартажаў, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых сацыяльных групаў у беларускім грамадстве, будуць абвешчаныя 12 снежня 2019 года.

Пераможца конкурсу атрымае ганаровы дыплом і адмысловую ўзнагароду.

Чакаецца, што конкурсныя матэрыялы павінны з’явіцца ў прэсе ў перыяд з 1 лістапада 2018 г. па 31 кастрычніка 2019 года.

Матэрыялы конкурсу маюць быць скіраваныя на разгляд журы на электронны адрас info@j4t.by з паметкай «Конкурс» не пазней за 1 снежня 2019 года.

Сярод пераможцаў конкурсу мінулых гадоў – Наталля КасцюкевічTUT.BYУлад Швядовіч“Наша Ніва”Вікторыя БіранMakeout.

 

J4T