Прэідэнт ФРГ: “Свабода думак не з’яўляецца падставаю для легітымацыі гамафобіі”
Падчас штогадовага сходу кіраўнікоў вышэйшых навучальных установаў прэзідэнт краіны Франк-Вальтэр Штайнмаер рашуча адхіліў скаргі на верагодную цэнзуру свабоды выказвання думак і адсутнасць свабоды слова ў Нямеччыне.
З пункту гледжання існавання нянавісці і варажнечы ды пераследу ў палітычным дыскурсе федэральны прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер настойвае на новай форме дыскусійнае культуры. “У нас няма праблемы са свабодаю выражэння свабоды думак. У нас ёсць праблема з нашай культураю спрэчак”, — заявіў ён у панядзелак, 18 лістапада, падчас штогадовага сходу дырэктараў вышэйшых навучальных установаў, які прайшоў у Гамбургу. Такая форма дыскусіяў мусіць быць вывучаная ды апрабаваная нанова. Галоўнай тэмаю двухдзённае сустрэчы каля 250 рэктараў вышэйшых навучальных установаў былі свабода навуковых даследванняў і выказвання думак.
Федэральны прэзідэнт выступіў супраць такіх абвінавачанняў, як тое, што дзяржава ладзіць цэнзуру меркаванняў і спрыяе адсутнасці свабоды выказвання думак у Нямеччыне: “Хто сцвярджае падобнае, той хлусіць і заводзіць людзей у зан. А той, хто ў гэта верыць, становіцца спрыяльнікам сіл, якія спавядаюць і праводзяць усвядомленую стратэгію нянавісці ды з’яўляюцца безадказнымі сіламі”.
Апрача таго, агучанае і закінутае ўладам абмежаванне свабоды слова “не можа быць падставаю для распаўсюду бязглуздых абразаў і няўтрымнай нянавісці дачынна ўсіх, хто жыве інакш, хто інакш думае, інакш выглядае, інакш кахае”, — падкрэсліў Штайнмаер.
Апрача таго, нібыта абмежаванне свабоды не можа быць свабодным пасылам для распаўсюду бязглуздых абразаў і апраўданнем неабмежаванае нянавісці да ўсіх, хто інакш жыве, “гэта не легітымацыя моўнае растарможанасці, разізму, знявагі жанчынаў, варажнечы да геяў, антысемітызму”.
Некаторыя блытаюць права на свабоду выказвання меркаванняў з правам беспакарана дыскрымінаваць іншых, ганьбіць іх годнасць, пагражаць ім фізічнымі пашкоджаннямі, іх здароўю і нават жыццю, сказаў федэральны прэзідэнт. “Гэта не свабода слова, гэта моўны гвалт, які мусіць быць прадухілены, асуджаны і пакараны. Ён пагражае не толькі тым, хто ад гэтага ўжо пацярпеў і застаецца бездапаможным – часта гэтыя асобы пераважаюць быць ананімнымі. Гэта пагражае нашай свабодзе цалкам”.
Некаторыя настойвалі на тым, што нават кожнае абсурднае выказванне і сцвярджэнне спачатку мусіць быць успрынятае направер, — заўважыў Штайнмаер. “Аднак, тыя, хто выказваецца адкрыта, павінен разлічваць на тое, што ягоныя выказванні будуць пераправераныя і могуць быць абвергнутыя.
У мінулым месяцы федэральны прэзідэнт на адной з імпрэзаў Фонда Конрада Адэнаўэра назваў гамафобныя закіды “замахам на нашу дэмакратыю”.