Гамафобная маці асуджаная за забойства 17-гадовага сына

время чтения: 2 мин

Па прычыне гома-нянавісці жанчына ў Бразіліі выступіла супраць свайго сына, наняла кілера і, у рэшце рэшт, сама забіла яго. Цяпер яна прысуджаная да працяглага турэмнага зняволення.

Суд прысяжных у буйным паўднёвабразільскім горадзе Рыбэйрао Прэта, паводле тамтэйшых сродкаў масавай інфармацыі, на мінулым тыдні прызнаў вінаватай жанчыну, якая, відавочна, з прычыны нянавісці дачынна гомасэксуалаў зарэзала свайго гомасэксуальнага сына. Таццяна Фарэйра Лазана Парэйра цяпер асуджана на 25 гадоў і 8 месяцаў турэмнага зняволення. Два прафесійныя забойцы, якіх яна прыцягнула да злачынства, былі прыгавораныя да 21 году і 8 месяцаў зняволення кожны.

Выпадак з 17-гадовым Ітабэрлі Лазана летась выклікаў абурэнне ва ўсім свеце. Паводле дзяржаўнае пракуратуры, маладзён у 2016 годзе пераехаў да сваёй бабулі, паколькі яго ўласная маці пасля ягонага камінг-аўта як гея пачала яго толькі ненавідзець і абражаць. У дзень яго смерці маці зрабіла выгляд, што хоча замірыцца са сваім сынам. Насамрэч яна наняла двух на той час 18-гадовага і 19-гадовага кілераў, якія мусілі забіць і потым падвесіць яе сына. Абодва маладзёны, паводле іншай інфармацыі, у рэшце рэшт адмовіліся забіваць 17-гадовага падлетка. У выніку сама маці ўзяла нож і забіла свайго сына, яна нанесла яму шматлікія нажавыя ўдары. Пасля таго яна разам з сушлюбцам спаліла цела юнака на полі цукровага  трыснёгу.

Абвінавачаная выстаўляе сябе ахвяраю

Абвінавачаная, наадварот, паспрабавала выставіць сябе ў якасці ахвяры: маўляў, яе сын ужываў наркотыкі і часта прыводзіў дахаты чужых мужчын. Калі яна пачала пратэставаць супраць гэтага, ён нібыта прыгразіў забіць яе. Таму яна наняла двух вышэй памянёных маладзёнаў у якасці целаахоўнікаў. Журы прысяжных, аднак, не паверыла гэтай версіі – таксама і таму, што іншыя родзічы ахарактарызавалі сына як вельмі сціплага і стрыманага чалавека. Ягоны дзядзька, напрыклад, сказаў: “У яго была праца, ён заўжды быў вельмі дружалюбным і ніколі не распачынаў спрэчак. Адзіная асоба, з якой у яго былі праблемы, гэта яго маці. Яна ніколі не жадала браць да ўвагі, што яе сын з’яўляецца гомасэксуалам.

Паводле паведамленняў бразільскіх СМІ, чакаецца, што тры абвінавачаныя ў забойстве юнака асобы скарыстаюць усе юрыдычныя магчымасці, каб абскардзіць судовы вырак.

ЛГБТІ-актывісты ўжо шмат гадоў б’юць у набат, што ў Бразіліі гвалту ў дачыненні да гомасэксуалаў і трансгендараў не даюць рады. Паглядзіце на заканадаўств: у гэтым плане краіна выглядае досыць прагрэсіўна, таму што, да прыкладу, яшчэ ў 2013 годзе – за чатыры гады да Нямеччыны – там з’явіліся магчымасці для рэгістрацыі гомасэксуальных шлюбаў. Тым не менш, ЛГБТІ-актывісты шмат гадоў скардзяцца, што “мачо-культура” прывяла да забойстваў шматлікіх гомасэксуалаў і трансгендараў. ЛГБТІ-арганізацыя Grupo Gay da Bahia налічыла толькі за 2018 год 420 забойстваў, здзейсненых па прычыне гома- і трансфобіі. Паводле паведамленняў “Трансгендарнай Еўропы”, ні ў якай іншай краіне свету няма столькі забойстваў трансгендараў, як у Бразіліі.

Сёлета, паводле актывістаў, сітуацыя яшчэ больш пагоршылася. Таму што краіна якая налічвае 209 мільёнаў жыхароў, ад студзеня мае праваэкстрэмісцкага прэзідэнта Жаіра Балсанара, які ненавідзіць сэксуальныя і гендарныя меншасці. Апроч іншага, ён заявіў, што яму было б лепш бачыць уласнага сына мёртвым, чымся геям.

 

 

Крынiца