Зноўку падвышаецца колькасць гома- і трансварожых нападаў

время чтения: 2 мин

Колькасць гома-і трансварожых нападаў зноў павялічваецца, як павялічваецца і гвалт: паліцыя Берліна да кастрычніка бягучага году зарэгістравала 261 выпадак крымінальных злачынстваў на глебе нянавісці да людзей нетрадыцыйнае арыентацыі.

Колькасць гома-і трансварожых нападаў у Берліне зноўку істотна павялічылася. Ад студзеня да кастрычніка 2019 году паліцыя зафіксавала агулам 261 выпадак правапарушэнняў з прычыны нянавісці да сэксуальнай ідэнтычнасці ды гендарнай арыентацыі. У 2018 годзе мелі месца 184 гэтакія выпадкі. У мясцовых акругах Мітэ, Тэмпэльхоф-Шонэберг і Фрыдрыхшайн -Кройцбэрг паведамлялася пра найбольшую колькасць нападаў. На чацвертым месцы знаходзіцца раён Нойкёльн.

Кіраўнік паліцыі Барбара Славік назвала гэтыя лічбы ў рамках мерапрыемства па ўганараванні Берлінскага звязу супраць гамафобіі. Прыз пайшоў да Турэцкага звязу раёна Берлін-Брандэнбург. Арганізацыя, да якой належаць пераважна людзі турэцкага паходжання, апроч іншага, спавядае ў сваёй дзейнасці пытанні асветы ды талерантнасці ў пытаннях гомасэксуальнасці.

Як заявіла спадарыня Славік у часе ўручэння прызу, яе вельмі негатыўна ўзрушаюць факты росту гэтакіх нападаў у Берліне. Як прычыну падобнае з’явы яна называе нарастаючую палярызацыю ў грамадстве, якая прыводзіць да росту крымінальнасці ў галіне нянавісці ў многіх галінах. “У цяперашнія часы вельмі важна заставацца поплеч адзін з адным, — заявіла Славік. — Усе сілы, якія прытрымліваюцца цывілізацыйных поглядаў, мусяць спрычыніцца да гэтай справы”.

Цяжкія стасункі з паліцыяй

Раскрываемасць злачынстваў на гэтай глебе вагаецца адзнакі каля 38 адсоткаў. Гэта таксама дэманструе пагаршэнне паказнікаў, бо летась гэты паказнік вагаўся каля 47 адсоткаў. “Калі ласка, звяртайцеся ў паліцыю”, — казала спадарыня Славік. Паводле яе словаў, паказанні сведкаў з’яўляюцца вельмі важнымі для раскрыцця і прэвентыўных прадухіленняў нападаў.

Рост колькасці падобных выпадкаў, аднак, таксама азначае і гатоўнасць людзей заявіць пра падобныя правапарушэнні, што Славік звязвае з павышэннем даверу да паліцыі. Так, у мінулыя гады праводзіліся шматлікія трэнінгі з мэтаю мабілізацыі ды актывізацыі паліцэйскіх службаў. “Сёння мы маем даволі стракатую паліцыю”, — заявіла Словак.

Стасункі паміж паліцыяй і ЛГБТІ-супольнасцю традыцыйна застаюцца даволі складанымі. ЛГБТІ выступае на баку лесбіянак, геяў, бісэксуалаў, трансгендараў ды інтэрсэксуалаў. Асабліва гомасэксуальныя мужчыны ўвесь час былі пераважна падвержаныя крымінальнаму пераследу і запалохванню. Толькі ў 2005 годзе з так званых “ружовых спісаў” былі выдаленыя апошнія запісы пра падазраваных гомасэксуалах – дадзеныя, якія збірала паліцыя.

Толькі 51 выпадак дайшоў да суда

Генеральны пракурор Берліна Маргарэта Коперс распавяла пра цяжкасці ў пытанні выкрыцця злачынстваў на глебе нянавісці. Даволі часта злачынцаў немагчыма назваць пайменна, альбо справы не разглядаюцца па прычыне недастатковых доказаў. Асабліва нянавісць у інтэрнэце часцяком вельмі цяжка даказаць.

З 289 выпадкаў, якія разглядала пракуратура, толькі 51 выпадак дайшоў да суда. Найчасцей суд выносіў грашовыя штрафы, у чатырох выпадках былі прыгаворы да пакарання па “моладзевых” артыкулах ці пазбаўленне волі. Коперс усклала адказнасць за павышэнне ўзроўню крымінальных злачынстваў на глебе нянавісці на правапапулісцкія і праварадыкальныя колы.

“Мы мусім даць дакладна зразумець, што мы ў змаганні супраць правых робім усё магчымае”, — адзначыла генеральны пракурор. Пракуратура Берліна, паводле спадарыні Коперс, з’яўляецца адзінай у Германіі, якая дружалюбна ставіцца да ЛГБТІ, яна ж ад верасня 2018 году ёсць і адказнай у барацьбе з антысемітызмам.

“Кожны чалавек заслужыў павагі”

Таксама і берлінскі сенатар у пытаннях юстыцыі Дзірк Беранд ад “зялёных” выказаў істотную заклапочанасць названымі лічбамі. Тое, што паўсядзённыя гвалт і дыскрымінацыя ў дачыненні да ЛГБТІ-людзей у Берліне мае месца, з’яўляецца “невыносным”. Большасць, паводле Беранда, знаходзіцца на баку дыскрымінаваных. “Кожны чалавек заслужвае павагі”, — сказаў ён. Асабліва трансгендары зведваюць найбольшую дыскрымінацыю падчас пошуку працы, таму яны найчасцей падвержаныя беспрацоўю ды бядноце.

 

Крынiца