Замбія: Два гомасэксуальныя мужчыны прыгавораны да 15 гадоў зняволення кожны

время чтения: 2 мин

Гамафобны прысуд у афрыканскай краіне, якая не мае выхаду да мора, прывёў да міжнародных пратэстаў. Прэзідэнт краіны ўхваляе прысуд і тлумачыць, што гамасэксуалы горшыя за звяроў.

Апеляцыйны суд у Замбіі на мінулым тыдні пакінуў у сіле вырак на 15 гадоў пазбаўлення волі двум гомасэксуальным мужчынам. Абодвух звінавацілі ў за тое, што ў 2017 годзе яны таемным чынам у адным з гатэляў мелі сэкс адзін з адным. Летась іх асудзілі за “ненатуральны сэкс” пасля таго, як іх гвалтоўна падверглі анальнаму тэсту. Вырашальнымі для вынясення прысуду, галоўным чынам, сталі паказанні супрацоўніцы гатэлю, якая патаемна праз вакно назірала за сэксуальнымі стасункамі мужчын.

Пацвярджэнне прысуду выклікала абурэнне ў міжнароднай супольнасці. Даніэль  Футэ, амбасадар ЗША ў Замбіі, паводле інфармацыі “Асасшыэйтэд прэс” (АР), заявіў, што ён абураны ды расчараваны такім рашэннем. Падобныя стасункі паміж двумя мужчынамі не маглі нікому нанесці шкоды. “У той час як урадавыя службоўцы выкрадалі мільёны долараў грамадскіх сродкаў і не панеслі за гэта аніякага пакарання”, — заявіў Даніэль Футэ.

Замбія рашуча і абурана абвергла абвінавачанні амерыканскага дыпламата. Міністр замежных справаў краіны Ёозаф Маланьі паведаміў, што ўжо накіраваў пратэст у Вашынгтон. Прэзідэнт Замбіі Эдгар Лунгу у інтэрв’ю тэлеканалу «Sky News» заклікаў свайго амерыканскага калегу Дональда Трампа ўмяшацца ў справу, інакш амерыкана-замбійскія стасункі могуць пацярпець.

Лунгу: “Нават звяры не робяць нечага падобнага”

Лунгу дадаў, што нават ціск з боку Захаду не паўплывае на яго стаўленне да гомасэксуалаў: “Мы кажам “Не!” гэмасэксуальнасці. Калі мы гэта дазволім, мы больш не будзем цывілізаванымі”. Далей прэзідэнт параўноўвае гомасэксуалаў з жывёламі: “Нават звяры не робяць нічога падобнага, чаму нас неабходна прымушаць да гэтага?”

Тым часам, ёсць шматлікія пацвярджэнні падобных з’яваў у прыродзе, напрыклад, сярод пінгвінаў, лебядзёў, чарапах ды мядзведзяў. Цытата Лунгу нагадвае выказванне памерлага ў верасні зімбабвійскага экс-дыктатара Робэрта Мугабэ, які казаў, што гомасэксуалы “горшыя за сабак і свінняў”.

Замбія, якая налічвае 16 мільёнаў насельнікаў, з’яўляецца незалежнай краінай толькі ад 1964 году. Закон, які падвяргае пакаранню гомасэксуалаў, вяртае яшчэ да часоў брытанскай метраполіі. Да таго ж, Замбія належыць да краінаў з найбольшым паказнікам ВІЧ-інфекаванасці ў свеце – актывісты ў барацьбе са СНІД заяўляюць, што праца па прадухіленні і прафілактыцы СНІД з прычыны пераследу гомасэксуалаў з’яўляецца практычна немагчымай.

Гамафобія добра падрыхтавана і прасоўваецца, у тым ліку, і рэлігійнымі лідарамі. Так, некалькі гадоў таму як каталіцкая, так і евангельская царква настойвалі на тым, каб забарона на гомасэксуальнасць працягвала заставацца, нават у тым выпадку, калі гэта зменшыць аб’ёмы дапамогі.

 

Крынiца