“Я вышпурну адсюль усіх геяў”

время чтения: < 1 мин

Гамафобны жыхар Дзюсельдорфа па мянушцы “Мужык-мачэтэ” зноў выйшаў на паляванне ў Хофгардэне — вядомым турыстычным парку ў сталіцы федэральнай зямлі Паўночны Рэйн – Вэстфалія. Толькі два тыдні таму 75-гадовы мужчына ўжо быў асуджаны па прычыне незаконных учынкаў.

75-гадовы гамафобны пенсіянер, якому толькі два тыдні таму прысудзілі грашовы штраф за пашкоджанне маёмасці, зноў выйшаў на вуліцы ў дзюсельдорфскім Хофгардэне – вядомым Круізінг-парку сталіцы зямлі Паўночны Рэйн – Вэстфалія з мачэтэ ў руках. Пра гэта паведаміла выданне “Экспрэс” са спасылкаю на аднаго са сведкаў.

Паводле інфармацыі таблоіда, сведка пазнаў гэтак званага “мужыка-мачэтэ” пад час шпацыру. Калі ён хацеў задаць пенсіянеру некалькі пытанняў, той толькі адказаў: “Я вышпурну адсюль усіх геяў”. Пасля таго, як сведка патэлефанаваў і заявіў пра гэта ў паліцыю, 75-гадовы пенсіянер кінуўся на ўцёкі. “Той мужчына не дурань, як толькі ён бачыць аўтамабіль з адпаведнымі палоскамі (паліцэйскае аўто – заўв. рэд.), ён адразу ўцякае”.

“Мужык-мачэтэ” цягам некалькіх месяцаў трымаў у напружанні ўвесь Дзюсэльдорф, бо ён відавочна з непрыязнага стаўлення да прыезджых геяў і бяздомных нават знішчыў хмызнякі. Для гэтага ён выкарыстоўваў мачэтэ з 23-сантыметровым лязом. У чэрвені супрацоўнікі службы па ахове правапарадку і сэрвісным абслугоўванні Дзюсельдорфа падчас планавых кантрольных мерапрыемстваў затрымалі пенсіянера, калі той разразаў намёт бяздомнага.

У выніку 75-гадовы мужчына, які, паводле ранейшага паведамлення “Экспрэс”, з’яўляўся актывістам партыі “Альтэрнатыва для Нямеччыны”, быў пакараны адміністратыўным штрафам у 1 050 еўра. Але, паколькі ён мае даволі сціплую пенсію, муніцыпальны суд Дзюсельдорфа знізіў памер штрафу да 800 еўра. У той жа час, як заявіла падчас працэсу суддзя, ніхто не мае права на самасуд.

Гледзячы па ўсім, пенсіянер мае зусім іншы пункт погляду на гэтае пытанне, таму вельмі хутка пасля мінулага судовага працэсу ён прыдбаў сабе новае мачэтэ. Старую зброю яшчэ ў чэрвені канфіскавала служба аховы правапарадку Дзюсельдорфа.

 

 

Паводле: https://www.queer.de/detail.php?article_id=35176