ЛГБТК-падарожжы з заплечнікам. 5 парад квір-асобам па выжыванні ў звычайных гатэлях

время чтения: 6 мин

Сустракаць новых людзей і спыняяца ў новых месцах — дастаткова боязна. Аднак чаму вы  павінны непакоіцца пра тое, каб заставацца верным сабе і быць ЛГБТК-асобай?!

Калі падарожжы — гэта адзно з самых захапляльных перажыванняў у жыцці, то эканомныя падарожжы з заплечнікам — гэта ўжо своеасаблівая рэвалюцыя.

Пры гэтым не быць рамантыкам амаль немагчыма. Несці ўсю сваю маёмасць за спіной, у той час як самыя відовішчныя мясціны, сусветныя каштоўнасці разгортваюцца вакол вас. Есці новыя стравы і сустракаць новых людзей. На жаль, для ЛГБТК-людзей ажыццявіць апошні пункт нашмат складаней.

Не важна, куды вы накіраваліся, вам патрэбнае месца, дзе спыніцца. І для большасці падарожнікаў з заплечнікамі сума, якую часамі неабходна выдаткаваць на пражыванне, можа стаць нагодай для адчаю. Таму хостэлы карытсаюцца попытам.

Да таго ж хостэлы — гэта найвыдатны спосаб сустрэчы з новымі людзьмі. Аднак часам хостэлы могуць выглядаць як бастыёны гетэрасэксуальнасці. Каб выжыць у гэтым атачэнні ў якасці ЛГБТК-асобы, важна памятаць пра некалькі рэчаў. Вось нашыя парады на гэты конт.

  1. Абярыце правільнае месца
ЛГБТК-падарожжы з заплечнікам. 5 парад квір-асобам па выжыванні ў звычайных гатэлях

Агляды ды трыпадвайзеры дапамогуць вам таксама пабачыць, дзе найлепш сустрэць сяброў, напрыклад, як у “Кабуле” ў Барселоне. Фота: Вечарныка у хостэле “Кабул”, з фэйсбука.

Выбар месца — гэта важней, чым вы думаеце. Пакуль вы кіруецеся тым, што нізкія тарыфы змогуць ашчаслівіць вашае партманэ, не забывайцеся пра тое, што гэта можа нанесці шкоду вашаму здароўю.

Прасканьце водгукі і каменты на Google ці HostelWorld на наяўнасць згадак пра гвалт і непрыязныя адносіны. У мяне быў выпадак, калі я занадта легкадумна праігнараваў каментар пра адзін хостэл. Там узгадваўся нейкі самы крыважэрны на свеце мужчына з Шатландыі, які “без ніякай прычыны” перабіўся з кучай хлопцаў. І якім жа было маё здзіўленне, калі аднойчы, стоячы на парозе таго хостэла, я пабачыў крыважэра на прыступках ганку дома насупраць: ён ізноў з кімсьці меў бойку! Квір-асобаў, па статыстыцы, часцей за іншых чакаюць пагрозы гвалту, таму пераканайцеся ў тым, што ваш хостэл мае рэпутацыю бяспечнага месца.

Рэпутацыя геаграфічнай кропкі ў меркаваным населеным пункце таксама важная. Калі па вашым знешнім выглядзе заўважна, што вы ЛГБТК-асоба, то вы можаце прыцягнуць непажаданую цікаўнасць. Як бы то ні было, калі вы заплаціце крыху больш за начлег у гей-раёне, гэта дасць большую гарантыю, што вы застанецеся ў бяспецы. Мая звычайная практыка — гэта пагугліць “дрэнныя” раёны горада. Таксама я чытаю парады мясцовых жыхароў на форумах.

Агульныя спальні тыпу “толькі для мужчын/жанчын” могуць быць карыснымі для экстра-бяспекі. Аднак, больш казытлівы і багаты досвед можна атрымаць ад гендэрна змешаных пакояў, калі вы пачуваецеся ў іх камфортна. І што яшчэ прыемна, яны больш танныя.

  1. Ці хавацца ў бульбу пры новых знаёмствах?
ЛГБТК-падарожжы з заплечнікам. 5 парад квір-асобам па выжыванні ў звычайных гатэлях

Рабіць таямніцу са сваёй арыентацыі — гэта дрэнна, але можа быць карысна для вашай бяспекі. Фота: Pixabay

Гэты пункт будзе пра адзін з раздражняльных бакоў ЛГБТК-ідэнтычнасці. Ёсць такі сацыяльны стэрэатып: базава мы лічым людзей гетэрасэксуаламі. І калі вы не адпавядаеце чаканням грамадства, то вымушаны рабіць камін-аут перад кожным, каго сустракаеце, а пасля аддаца на волю лёсу і глядзець на рэакцыю.

На жаль, гэта прыкрая рэчаіснасць, але часам мы вымушаныя хавацца ў бульбу са сваёй ідэнтычнасцю для сваёй жа бяспекі. Заўжды лепш крыху бліжэй пазнаёміцца з чалавекам перад тым, як раскрываць асабістую інфармацыю.

Калі тэма размовы скіроўваецца на тэму сэксу або адносінаў, то я імкнуся абіраць гендэрна нейтральныя словы і выразы, каб сказаць нешта пра сэксуальнага (магчыма, і патэнцыйнага) партнёра. Тыя новыя знаёмыя, хто ЛГБТК-фрэндлі, звычайгна хутка мяне раскусваюць. Як бы то ні было, я раблю камін-ауты толькі тады, калі адчуваю сябе ў бяспецы з тым ці іншым чалавекам.

Шмат хто не жыве у буйных гарадах, не мае ніводнага ЛГБТК-чалавека сярод знаёмых, так што вы можаце атрымаць некалькі няёмкіх пытанняў (тыя, хто не ў тэме, маюць гарачае жаданне даведацца, а чым мы займаемся ў ложку). Ёсць адзіны ўніверсальны адказ, які дазволіць вам пачувацца камфортна, і большасць людзей рэагуюць адэкватна, калі вы кажаце: “Я не хачу гаварыць пра гэта, бо гэта крыху асабістае”.

Рабіць ці не камін-аут, таксама залежыць ад краіны вашага падарожжа. Большасць краін Еўропы, ЗША, Аўстралія маюць законы, якія вылучаюць злачынствы на глебе нянавісці. Калі, крый бог, здарыцца найгоршае, то вы хаця б будзеце ўпэўненыя, што закон абароніць вашыя правы. У краінах, дзе такіх законаў няма, вы мусіце быць звыш-асцярожнымі.

Калі вы наведваеце краіны, дзе быць ЛГБТК незаконна, то натуральна, неабходная максімальная асцярожнасць.

Першае правіла — не казаць чужым пра сваю сэксуальную арыентацыю або ідэнтычнасць, пакуль вы не патрапіце ў бяспечную прастору. Вы ніколі не можаце ведаць на 100%, як адрэагуе той ці іншы. Таксама пагугліце пра мясцовыя звычкі і традыцыі. Гэтак, у Сінгапуры гомасэксуальнасць па-за законам, аднак там мноства гей-бараў.

  1. Бяспека і спатканні з мясцовымі
ЛГБТК-падарожжы з заплечнікам. 5 парад квір-асобам па выжыванні ў звычайных гатэлях

Шмат якія аплікацыі, напрыклад, Скраф, маюць опцыю, якая дазваляе завесці знаёмства з мясцовымі. Фота: Pexels

Частку задавальнення ад падарожжаў вы атрымліваеце ад пагружэння сябе ў мясцовую культуру. Пакуль вы весяліцеся і гуляецеся ў гульні, вячэраючы ў лепшых мясцовых рэстарацыях ці кафэ, або фліртуючы з самым сэксуальным чалавекам у бары, усе роўна трэба вызначаць магчымыя рызыкі.

Тут важны пункт: інфармацыю пра месца, дзе вы спыніліся, трэба трымаць пры сабе. Калі хто-небудзь, каго вы не ведаеце або (яшчэ) не давяраеце, запытвае вас пра адрас, то не трэба напружвацца і грубіць. Можна проста адказаць пра лакацыю нешта неакрэсленае: назваць не вуліцу, а раён, квартал. (О, я жыву каля Аляксандэрплац.)

Акрамя таго не дазваляйце малазнаёмым мясцовым браць з вамі таксоўку. Бо ў такіх выпадках вы пазбаўлены кантролю над сітуацыяй. Але калі гэта здарыцца і вы нічога не зможаце зрабіць, то пакіньце машыну першым. Відавочна, калі вы ўпэўненыя, што вашыя мясцовыя знаёмцы не з’яўляюцца дрэннымі людзьмі, то такія паводзіны — гэта звышперасцярога. Вядома, вы можаце рабіць усё, што вам хочацца, аднак памятайце: перабдзець лепш, чым потым шкадаваць.

  1. Памятайце пра сэксуальнае здароўе
ЛГБТК-падарожжы з заплечнікам. 5 парад квір-асобам па выжыванні ў звычайных гатэлях

Прэзерватыў у дзень — ганарэя падалей. Фота: Pexels

Усё вельмі цікава і ўзбуджальна, калі вы спыняецеся ў хостэлах. Большасць часу вы тусуецеся ў самых крутых частках горада і, загрузіўшы свой Грындр/Ціндр, вы зможаце засяродзіцца на любой квір-асобе, якая знаходзіцца на адлегласці працягнутай рукі.

Гэтак я сустрэў богападобнага працаўніка рэцэпцыі з Мексікі ў хостэле ў Празе для прыемнага кароткага спаткання ў туалетнай кабінцы. Так бывае.

(Аднак займацца сэксам у агульным туалеце — гэта вялікая праблема: усе могуць вас чуць і вызначыць асобы. Таму я заахвочваю вас так не рабіць.)

Як бы то ні было, падарожнікі, па статыстыцы, нашмат радзей маюць абаронены сэкс. У вось гэтым даследванні падарожнікаў з заплечнікам са Швецыі і Велікабрытаніі гаворыцца, што 37% рэспандэнтаў “не выкарыстоўваюць” або “непрадказальна выкарыстоўваюць” прэзерватыў падчас сэксу з новым партнерам.

Гэта асабліва небяспечна, бо як падарожнік, шмат у якіх краінах вы не маеце досупу да медыцынскага сервісу па абароне сэксуальнага здароўя. Часам законы будуць вам перашкаджаць, а часам рахункі за такі сервіс настолькі вялікія, што вашая страхоўка не зможа іх пакрыць.

У любым выпадку, прэзерватывы параўнальна недарагія і шмат якія ЛГБТ-бары раздаюць іх (як і лубрыканты) бясплатна.

Таксама — і вы мусіце рабіць гэта безумоўна — калі вы збіраецеся мець з кімьсці сэкс у апартаментах, то паведаміце пра адрас трэцяй асобе, якой давяраеце. І знайдзіце спосаб акуратна паведаміць вашаму сэксуальнаму партнёру пра тое, што хтосьці яшчэ ў курсе пра вашае месцазнаходжанне.

  1. Заводзьце сяброў
ЛГБТК-падарожжы з заплечнікам. 5 парад квір-асобам па выжыванні ў звычайных гатэлях

Некаторыя хостэлы не маюць прасторы для агульнага баўлення часу — таму спрабуйце і знаходзьце месцы, такія як «Карпэ Ноктрум Хостэл» у Будапешце. Фота: Carpe Noctum Hostel Budapest

У свеце шмат жахлівых людзей. Таксама шмат ёсць магчымасцяў апынуцца ў небяспецы. Аднак падчас падарожжаў вы таксама маеце шанец сустрэць некаторых дужа цікавых асоб, якіх ніколі і нідзе больш не напаткаеце. Сяброўства ў падарожжах можа быць неверагодна моцным пакуль вы разам на адным шляху. На іншым баку медаля стасункі, якія складаюцца з аднаго прывітання — і вы ўжо ідзеце ў розныя бакі: большасць людзей шукае сустрэч з іншымі. Гэта дзіўнае, цудоўнае, унікальнае жыццё.

Варта толькі ўзяць да ўвагі некалькі парадаў па бяспецы і зрабіць дадатковыя рухі для перасцярогі, як вас немагчыма ўжо будзе спыніць ад знаёмстваў ды камунікацыі з новымі людзьмі. Хіба не гэта самы прыемны бок падарожжаў — адкрываць для сябе новых людзей у той час, як пазнаеце свет?!

 

 

 

Паводле: https://www.gaystarnews.com/article/lgbtibackpackinghowtosurviveasaqueerpersoninstraighthostels/#gs.6ph3br