Гамафобія ў спорце: “Варажнеча да геяў усё яшчэ застаецца праблемай”
Дагэтуль у Нямеччыне ёсць яшчэ прафесіянальныя футбалісты, якія не раскрылі сваю сэксуальную арыентацыю. І сваім інтэрв’ю Біргіт Браўмюлер з Вышэйшай школы спорту Нямеччыны распавядае Рафаэлю Шпэту пра шматлікія прычыны гэтага. Аднак яна звяртае ўвагу таксама і на станоўчыя змены ў плане абыходжання з гомасэксуальнасцю ў спорце.
У адну з серадаў (04.12.2019), згодна распаўсюджанага даследавання Вышэйшай спартовай школы Нямеччыны, 96 адсоткаў апытаных заявілі, што гома- і трансфобія ўсё яшчэ з’яўляюцца праблемай у спорце. “Гомасэксуальнасць у спорце, асабліва ў футболе, дагэтуль з’яўляецца тэмай-табу, кажа Біргіт Браўмюлер, якая брала ўдзел у даследаванні. Апроч іншага, гэта звязана з тым, што ў грамадстве існуюць яшчэ іншыя галіны, дзе маскуліннасць з’яўляецца гэтакай жа важнай, як у спорце. Апытанне агулам 5500 чалавек з усіх 28 краінаў Еўразвязу было часткаю еўрапейская праекту “OutSport”, які стартаваў у 2018 годзе, у якім, апроч названай вышэй Вышэйшай школы спорту з Кёльна, узялі ўдзел таксама спартовыя інстытуцыі з Італіі, Шатландыі, Аўстрыі ды Вугоршчыны.
Гэты вынік уражвае ўсё больш яшчэ і таму, што ў футболе ў мінулыя гады што-нішто змянілася ў лепшы бок. Амаль кожны прафесійны футбольны саюз мае свой клуб з прадстаўнікоў супольнасці геяў і лесбіянак; многія футбольныя каманды нямецкай Бундэслігі ў сёлетнім сезоне выступаюць, у тым ліку, і пад вясёлкавымі штандарамі, а англійская прэм’ер-ліга нават прысвяціла цэлы гульнёвы дзень разнастайнасці. Тым не менш, менавіта ў мужчынскіх відах спорту амаль няма аўтава-актыўных спартоўцаў.
Прыклады з’яўляюцца вельмі важнымі
Браўмюлер кажа пра абсалютна розныя падставы, чаму актыўныя спартоўцы не жадаюць аўціцца: гэта і кантрактныя сітуацыі, якія выклікаюць страх перад адмоўнымі наступствамі для кар’еры, альбо рэакцыю стадыёна – гэта ўсё ёсць вельмі важнымі пунктамі. Ніхто ў гэтым плане не хоча стаць першым прыкладам у футболе, адзначае Браўмюлер. Футбол у Нямеччыне прыцягвае вельмі вялікую ўвагу ў Нямеччыне. Таму вельмі многія не хочуць гэтым рызыкаваць. Саюз геяў і лесбіянак, тым не менш, падкрэслівае, што кожны Coming Out быў бы толькі падтрыманы і вітаны, галоўнае, быў бы толькі першы прыклад.
“Тым не менш, пазітыўныя зрухі”
Нават калі ў актыўным футболе ніхто і не зрабіў Coming Out, спадарыня Браўмюлер усё роўна канстатуе пазітыўныя змены ў абыходжанні з гомасэксуальнасцю ў футболе: “Даволі працяглы час спорт у гэтым сэнсе ці проста адмяжоўваўся, ці проста трываў і не выступаў супраць падобных праяваў. І ў гэтым плане цяпер можна назіраць даволі станоўчыя зрухі”.