У выніку спрэчак вакол прыняцця гомасэксуальнасці: Царква метадыстаў на мяжы расколу
Царква, якая налічвае 70 мільёнаў чальцоў ва ўсім свеце, развальваецца: Частка вернікаў жадае і надалей выключаць гомасэксуалаў, у той час як другая частка патрабуе роўнага стаўлення да ўсіх.
Евангелічна-метадысцкая царква заявіла, што ў траўні на Генеральнай канферэнцыі метадыстаў у Мінеапалісе будзе прапаноўвацца раздзел царквы. На сходзе будуць прысутнічаць прадстаўнікі метадысцкіх цэркваў з амаль 140 краінаў. Падставай для меркаванага раздзелу з’яўляецца шматгадовая спрэчка вакол роўнага стаўлення дачынна геяў і лесбіянак у гэтай царкве. Частка сяброў адмаўляе заключэнне шлюбаў аднаполымі парамі, гэтаксама як і пасвячэнне ў святары геяў і лесбіянак.
Аб’яднаная метадысцкая царква з колькасцю чальцоў каля 13 мільёнаў чалавек з’яўляецца другой па колькасці пасля баптыстаў паўднёвых штатаў пратэстанцкай царквой у Злучаных Штатах Амерыкі. Па ўсім свеце налічваецца каля 70 мільёнаў метадыстаў, у Нямеччыне гэтае царкоўнае аб’яднанне з 30 тысячамі чальцоў адыгрывае, хутчэй, падначаленую ролю.
Летась амерыканскія метадысты на сваім сенодзе адхілілі захады па роўным абыходжанні з геямі і лесбіянкамі. Замест гэтага было дадаткова пацверджана, што “гомасэксуальнасць з’яўляецца несумяшчальнай з хрысціянскім вучэннем”. Гэтую лінію асабліва падтрымліваюць метадычныя цэрквы, якія імкліва развіваюцца ў афрыканскіх краінах.
Евангелічныя цэрквы дэманструюць нявызначанасць у пытаннях правоў гомасэксуалаў
Нагодаю для спрэчак у ЗША стаўся дазвол шлюбаў паміж геямі і лесбіянкамі, прыняты ў 2015-м годзе. Некаторыя метадысцкія цэрквы, як то Англіканскія епіскапальная царква, пасля гэтага ўвялі цырымонію заключэння шлюбу для ўсіх – і нават гэта прывяло да сусветнага супрацьстаяння, таму што менавіта афрыканскія англіканцы адмаўляюць геяў і лесбіянак і нават падтрымліваюць турэмнае зняволенне для гомасэксуалаў. Іншыя хрысціянскія аб’яднанні вернікаў у ЗША, у тым ліку баптысты паўднёвых штатаў і каталіцкая царква, катэгарычна адпрэчваюць нават блаславенне гомасэксуальных пар.
Таксама і ў Нямеччыне ў евангелічнай царкве ёсць спрэчкі па пытанню прыняцця гомасэксуальных пар: цяперашнім часам 13 з 20 зямельных цэркваў дазваляюць геям і лесбіянкам царкоўныя шлюбы. Сем з гэтых 13 цэркваў, якія ўвялі вянчанне для ўсіх, дазваляюць гамафобным святарам адмаўляць аднаполым парам у вянчанні – гэтая так званая “перасцярога сумлення” не распаўсюджваецца ў гэтых зямельных цэрквах на гетэрасэксуальныя пары.
Каталіцкая царква ў Нямеччыне катэгарычна адмаўляе вянчанне гомасэксуальных пар. Нават дабраславенне гомасэксуальных пар з’яўляецца табу – пры гэтым нямецкая царква не бачыць праблемы ў тым, каб бласлаўляць жывёл ці нават машыны.
Паводле: https://www.queer.de/detail.php?article_id=35224