Выкінулі са школы за вясёлкавы швэдар

время чтения: < 1 мин

Хрысціянская школа ў амерыканскім штаце Кентукі прыняла захады супраць 15-гадовай навучэнкі, якая ў свой дзень нараджэння была апранутая ў вясёлкавы швэдар.

Мясцовы тэлеканал “Wave 3 News” спачатку паведаміў пра неверагодны выпадак, які пазней трапіў у загалоўкі агульнанацыянальных медыяў ва ўсіх Злучаных Штатах. Паводле паведамлення, хрысціянскай прыватнай школе Whitefield Academy ў Луісвіле вельмі перашкодзіла, што адна з навучэнак Кэйлі Кенэй на фотаздымку ў фэйсбуку сядзіць у свой дзень нараджэння перад святочным стракатым тортам у швэдары з чатырохкаляровай вясёлкай. Яе маці Кімберлі Альфорд зрабіла гэтае фота ў адным з рэстаранаў і запосціла яго ў інтэрнэце.

Праз некалькі дзён пасля святкавання Альфорд праз Email была праінфармаваная дырэктарам школы Брусам Якабсанам пра неадкладнае выключэнне яе дачкі са школы. Як адзначалася ў допісе, фота, маўляў, дэманструе мараль і пазіцыю, якая супярэчыць перакананням, прынятым у Whitefield Academy. Пры гэтым Якабсан грунтаваўся кодэксам адносінаў гэтай навучальнай установы, які асуджае гомасэксуальнасць як “накіраванасць супраць біблейскага ладу жыцця”, і гэта дазваляе дырэкцыі ацэньваць паводзіны навучэнцаў нават па-за межамі школы.

Святкаванне дня нараджэння і фотаздымак ад самага пачатку не меркваліся як знак на абарону правоў ЛГБТІ, здзіўляецца Кімберлі Альфорд рэакцыі рэктара. Яна сама выбрала торт. “Вясёлка зусім не азначае, што ты належыш да канкрэтнага полу або маеш тую ці іншую сэксуальную арыентацыі, — сказала маці ў інтэрв’ю “Washington Post”. -Пасля яе заявы школа выказала сваю гатоўнасць выправіць у афіцыйных дакументах папярэдні захад на “выключэнне па ўласным жаданні”.

У афіцыйнай заяве школа Whitefield Academy абараняе выключэнне Кэйлі на той падставе, што нібыта яна раней шматкроць парушала школьныя правілы. Адначасова рэктар даў зразумець: “Усе бацькі, якія запісваюць сваіх дзяцей у нашу прыватную школу, ад самага пачатку ведаюць, што мы патрабуем ад навучэнцаў прытрымлівацца таго ладу жыцця, які адпавядае нашым хрысціянскім перакананням”.

Цапер 15-гадовая дзяўчынка вучыцца ў адной з грамадскіх школ.

 

Паводле: https://www.queer.de/bild-des-tages.php?einzel=2889