Спроба згвалтавання? Цяжкія абвінавачанні на адрас былога біскупа
Былы аўстрыйскі сямейны біскуп Клаўс Кюнг ўвесь час ствараў сапраўдны шторм сваімі гамафобнымі выказваннямі. Цяпер былы духоўны семінарыст абвінавачвае яго ў сэксуальным гвалце.
Цяжкія абвінавачанні выстаўляюцца былому аўстрыйскаму сямейнаму біскупу Клаўсу Кюнгу. У 2004-м годзе ён быў прызначаны апостальскім візітатарам, каб сачыць за парадкам у духоўнай семінарыі Святога Пёльтнэра, якая трапіла ў сэкс-скандал. Адзін з тагачасных пастараў і субрэгентаў хацеў пагутарыць са сваім новым шэфам біскупам Кюнгам. Той пастар мусіў быў перад гэтым пакінуць сваю пасаду субрэгента, таму што Кюнг усклаў на яго суадказнасць за адбытае ў семінарыі, што пазней не пацвердзілі ні правасуддзе, ні Ватыкан.
Медыкаменты і спроба згвалтавання?
Аднак гутарка пайшла для маладога чалавека інакш, чым чакалася. У выніку ў выключна цяжкой для маладзёна сітуацыі ў яго надарыўся судзінкавы калапс. Біскуп (ён вывучаў таксама медыцыну) загадаў пакласці яго на канапу ў біскупскім доме і даў яму нейкія лекі. Як пазней паказала лабараторнае даследаванне, гаворка пры гэтым ішла пра неіндыцыраваны медыкамент, для якога быў неабходны рэцэпт (бензадыяпецын, які дзейнічае седатыўна і гіпнатычна).
Біскуп Кюнг тады адаслаў усіх прысутных з памяшкання і, маўляў, пачаў бесцырымонна дакранацца да пастара. Біскуп, гладзячы пастара па спіне і ягадзіцах, паўтараў: “Змірыцеся, змірыцеся, і ўсё зноў будзе добра”. Кюнг, які лічыцца таксама паважаным чальцом Opus Dei, пры гэтым быў сэксуальна ўзбуджаным.
Падзенне з вакна і расследаванне правасуддзя
У выніку пастар кінуўся на ўцёкі. Дома для супакаення ён выпіў келіх чырвонага віна, што магло прывесці да цяжкіх наступстваў пасля таго медыкамента, які даў маладзёну біскуп Кюнг. Таму што пазней пастар зваліўся са свайго балкона з пяцімятровай вышыні. Пры падзенні ён атрымаў лёгкія пашкоджанні.
Пазней, у 2019-м годзе пастар па тэлебачанні ўбачыў гутарку пакінуўшай манастыр ордэнскай сястры Дорыс Вагнер з кардыналам Шонбарнам і вырашыў пісьмова паведаміць яму пра інцыдэнты з Кюнгам. Той перанакіраваў допіс у офіс амбудсмэна Венскай Архіепіскапіі, якая мусіла правесці расследаванне, дарэчы, у дачыненні да свайго былога шэфа. (Кюнг да нядаўняга часу быў шэфам царкоўнага Фонду абароны ахвяраў гвалту). Праз нейкую неабачлівасць інфармацыя пра гэтыя інцыдэнты трапіла ў паліцыю. Пасля гэтага ўжо правасуддзе Паўночнай Аўстрыі пачало расследаванне супраць біскупа Кюнга. Больш масіўнага абвінавачання і быць не магло: сэксуальныя дамагальніцтвы і спроба згвалтавання сямейным біскупам.
Спыненне па прычыне даўніны
Потым расследаванне было спыненае па прычыне заканчэння тэрміну даўніны. Справа, ініцыіраваная ахвярай у Ватыкане, яшчэ нават не пачыналася. “Мы патрабуем неабмежаванага расследавання інцыдэнтаў, нават семінарыі не могуць быць свабоднай ад права зонай. І гэта невыносна, калі высокапастаўленыя царкоўныя функцыянеры сістэматычна пазбягаюць справядлівай адказнасці за задакументаваныя выпадкі сэксуальнага гвалту па прычыне заканчэння тэрміну даўніны”, — заяўляе Зэп Ротвангль, обэр-афіцэр Платформы пацярпелых ад царкоўнага гвалту.
З гэтым новым абвінавачаннем царкоўная камісія па абароне ахвяр гвалту атрымала моцны ўдар. У апошні год стала вядома, што Вальтраўт Класніч — “упаўнаважаная ў справах абароны ахвяр” — многіх дзяцей карала поўхамі. А Эрхард Раўх, яшчэ адзін высокапастаўлены чалец Фонду абароны ахвяр, за свае мярзотныя выказванні быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.
Клаўс Кюнг, між тым, абверг сэксуальныя дамагальніцтвы, але ў інтэрв’ю газеце “Kurier” прызнаў нелегальны распаўсюд медыкаментаў. 79-гадовы былы біскуп у час, калі займаў высокую пасаду, рэзка выказваўся супраць гомасэксуальных пастараў, рашуча пратэставаў супраць “гомасэксуальных сеткаў” унутры царквы і шлюбаў для ўсіх. У 2017-м годзе ён нават засцерагаў, што ў выніку дзеці стануць ахвярамі адкрытасці шлюбаў. А вось для яго дзейнічае прэзумпцыя невінаватасці.
Паводле: https://www.queer.de/detail.php?article_id=35367