Колькасць ЛГБТІ-фігур у фільмах скарацілася

время чтения: < 1 мин

У 2019-м годзе ў нямецкіх кінатэатрах і на экранах тэлебачання на пошук квір-фігур давялося выдаткоўваць нашмат больш часу параўнальна з годам раней.

Квір-медыябаза дадзеных з Берліна ў 2019-м годзе зафіксавала істотнае зніжэнне здымак адкрытых лесбійскіх, гееўсеіх, бісэксуальных і трансгендарных асоб у новых фільмах, паказаных у Германіі. Так, доля стужак, у якіх ўзнікала такая асоба, склала толькі 6,3 адсотка – і такім чынам знізілася на 1,2 адсотка параўнальна з 2018-м годам.

Доля ў 6,3% была роўнай – як у грамадскіх, так і ў хатніх кінатэатрах. У 2018-м годзе доля паказаных у грамадскіх кінатэатрах фільмаў складала каля 6,5%, у хатнім фільмпраглядзе – каля 8,5%.

Далей медыябанк дадзеных высветліў, што на DVD і Bluray выйшла амаль столькі ж фільмаў на лесбійскую тэматыку, колькі і на гееўскую. У кінатэатрах колькасць гееўскіх тэм з 5,5% істотна перавышае лесбійскую тэматыку (2,9%). Доля кінафільмаў на транс-тэматыку знізілася з 2-х да 1-го адсотка.

Адзначаны лепшыя фільмы года

Квір-медыябанк дадзеных уручыў таксама прэміі за лепшыя ЛГБТІ-фільмы за 2019 год. Фільмам году стала французская драма “Sauvage”. User-Award атрымала брытанская гістарычная стужка “Фаварыт – інтрыгі і вар’яцтва”, якая ў мінулым годзе таксама атрымала “Оскар” за выканаўцу галоўнай ролі Алівію Колман. Як лепшы трансгендарны фільм узнагароду атрымала аргентынска-чылійская драма “Мэрылін”, лепшай дакументальнай стужкай прызнаны нямецкі фільм “Tackling Life”, у якім апавядаецца пра гееўскую каманду па рэгбі.

Квір-медыябанк дадзеных існуе з 2013-га году. Ён мае таксама і ўласны Youtube-канал.

У адрозненне ад фільмаў тэлебачанне ўсё больш адкрывае для сябе квір-людзей: у лістападзе мінулага году амерыканская ЛГБТІ-арганізацыя GLAAD у штогадовым дакладзе адзначыла, што колькасць квір-асоб у тэлесерыялах у ЗША стала гэтакай вялікай, як ніколі раней.

Паводле: https://www.queer.de/detail.php?article_id=35398