У свеце нас чакае так шмат адкрыццяў. Фота: Олівер С’ёсторм, Ансплэш.

Тут аднаполыя стасункі ніколі не былі па-за законам. Шэсць краін для наведвання

время чтения: 5 мин

Калі вы ЛГБТ-асоба, то аўтаматычна можаце лічыцца злачынцай у некаторых часцінах свету. Аднак наш расповед пра краіны, дзе людзі заўсёды былі і застаюцца вольнымі.

Мы жывем у дзіўныя часіны. Па ўсім свеце людзі адмаўляюцца ад архаічных законаў, якія пераследвалі аднаполыя адносіны, даючы свабоду любіць таго, каго хочаш. У некаторых краінах гэтае права замацаванае законам. У іншых, такіх як Брунэй, напрыклад, сітуацыя нашмат горшая, у дадатак да чаго цень смерці азмрочвае стасункі ў грамадстве. Як бы то ні было, сцэнар развіцця ЛГБТ-кам’юніці не складаецца цалкам з прагрэсу або негатыўных рэакцый. У той час як рэлігія і каланіялізм атруцілі многія краіны і папсавалі нашыя інтарэсы, некаторыя мясціны застаюцца некранутымі гэтымі ўплывамі. Прадстаўляем вам спіс з шасці краінаў, дзе аднаполыя стасункі ніколі не былі па-за законам.

Так што пакуль мы дэбатуем пра байкот часткі турыстычных маршрутаў, пакуль сонца ідзе спаць за край зямлі, азнаёмцеся з некаторымі з самых цікавых кірункаў, адкрытых для ЛГБТ-турыстаў.

1.      Тайвань

Тут аднаполыя стасункі ніколі не былі па-за законам. Шэсць краін для наведвання

Фота: Люк Ма, Флікр

Відавочна, у вашым спісе мусіць быць краіна, якая першай у Азіі легалізавала аднаполыя шлюбы. У Тайвані ўнікальная маляўнічая гісторыя. Таксама Тайвань — адна з найбольш ЛГБТ-фрэндлі краін свету. У 2018 годзе тут прайшоў найвялікшы ЛГБТ-прайд Азіі.

Месца

Усё канцэнтруецца ў сталіцы — Тайпэі. Паляўнічыя на начное жыццё знойдуць усё, што ім трэба, у забаўляльным комплексе “Чырвоны дом”. Гэта родны дом для больш як 25 розных гей-бараў, крамаў і рэстарацый, таксама тут ёсць шмат вулічных тэрас.

“Сад” (THE Garden) ды яго падвальны бар “Сакрэтны сад” (THE Secret Garden) — гэта трэндавыя (і па разумных коштах) забаўляльныя пункты, дзе знойдзеце шмат задавальнення. Для чагосьці крыху гарачэйшага ёсць “Commander D” — фетыш-, БДСМ-бар з адмысловай прасторай для знаёмстваў і флірту.

Што рабіць у Тайвані

Акрамя ЛГБТ-тэматыкі, Тайвань можа пахваліцца багатай гісторыяй і гожасцю прыроды ды культуры. Усяго некалькі гадзін ад Тайпэя — і вы ў нацыянальным парку Тарока. Гэта прастора драматычных пячор, лясоў ды ашаламляльных вадаспадаў (вазьміце кірунак да Храма Чанчунь).

Гурманы маюць небяспеку згубіцца ў багацці начных рынкаў Тайваня, асабліва на начным рынку сталіцы Шылінь. Таксама неабходна пабачыць Нацыянальны палац-музей. Тут выстаўляецца найвялікшая ў краіне калекцыя кітайскіх імперскіх артэфактаў, пачынаючы з эпохі неаліта, сканчаючы тагачасным мастацтвам.

2.      Аруба

Тут аднаполыя стасункі ніколі не былі па-за законам. Шэсць краін для наведвання

Фота: Піксабэй

Аруба — гэта маленькая нідэрландская выспа каля берагоў Венесуэлы. ЛГБТ-правы тут — мяшанка традыцый і законаў. Прызнаюцца аднаполыя бракі і партнёрствы, як у Нідэрландах. Аднак грамадзянам не дазваляецца юрыдычна мяняць свой гендар. На жаль, адносіны да ЛГБТ зменлівыя.

Месца

ЛГБТ-тэма не вызначальная для гэтай маленькай карыбскай выспачкі. Галоўны гей-клуб тут District 7, дзе ёсць чатыры зоны для вечарын: ад ВІП у садзе да начнога клуба з рознабаковым спектрам забаў.

Што рабіць на Арубе

Вядома, карыбскае падарожжа — гэта пляжны адпачынак. Шмат хто спыняецца на курортах, самыя буйныя з іх нават могуць прапанаваць трэнінгі для аднаполых пар. Або вы можаце накіравацца ў такія мясціны як Ігл-біч — рай з белым пяском, шматкроць адзначаны ўзнагародамі.

Аматарам вечарынак раім наведаць Арубу падчас Карнавалу. Паглынаючы большую частку лютага (а часам і студзеня), вуліцы ажыўляюцца суцэльнай весялосцю: шэсцямі, перфомэнсамі, казачнымі касцюмаванымі шоу, а таксама выбарамі Караля і Каралевы Карнавала.

3.      Паўднёвая Карэя

Тут аднаполыя стасункі ніколі не былі па-за законам. Шэсць краін для наведвання

Фота: Мілада Вігерова, Ансплэш

У той час як на культуру паўднёвых карэйцаў вялікі ўплыў мае традыцыяналізм, які выступае супраць ЛГБТ, сама супольнасць ЛГБТ у краіне агромністая. Хаця не толькі ў краіне — у міжнародным маштабе Паўднёвай Карэі ёсць што сказаць. Гэтак, мясцовая зорка К-Pop мае шырокую квір-аудыторыю па ўсім свеце. Між тым у Карэі ёсць законы, скіраваныя супраць ЛГБТ-людзей, у прыватнасці, гомасэксуальных мужчын, якія служаць у войску.

Месца

Большасць бараў у Сеуле размеркаваныя ў раёне Ітаэвон. Ласкава гэтае месца называецца Homo hill. Гэты квітнеючы раёнчык з’яўляецца домам для ўсяго, што заўгодна: ад танцавальнага бару ад K-Pop’а “Чаму не?” да папулярнага пан-гей бара “Дупкамі ўгару”.

Што рабіць у Паўдневай Карэі

Немагчыма наведаць Паўдневую Карэю і не пакаштаваць мясцовай кухні. Рынак Гвангджэнг — гэта найвялікшая ў сталіцы гастра-алея. Там вы знойдзеце больш за дзве сотні харчовых шапікаў, а таксама гандляроў кімчы і дароў мора. Нават калі вы нічога не набудзеце, то адныя толькі пахі вартыя таго, каб наведаць гэтае месца.

У іншым выпадку трымайце накірунак на паўночную вёску Бакчон — месца найвялікшай канцэнтрацыі традыцыйных карэйскіх дамоў, якія ствараюць лабірынт з арнаментаваных сценаў і чарапічных дахаў. Або кіруйце да Чангдеокгунга — палаца, які лічыцыцца самым прыгожым з пяці, што знойдзеце ў сталіцы. Ён унесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

4.      Камбоджа

Тут аднаполыя стасункі ніколі не былі па-за законам. Шэсць краін для наведвання

Фота: Крыс Слупскі

Краіна шматабяцальная ў сваім стаўленні да ЛГБТ-людзей. Тут няма спецыяльнай пратэкцыі ад дыскрымінацыі, усынаўленне таксама закон не дазваляе, аднак аднаполыя стасункі прызнаюцца. У вялікіх гарадах узровень талерантнасці вышэйшы за ўзровень традыцыяналістскіх рэгіёнаў.

Месца

Камбаджыйскія ЛГБТК-мясціны бяруць натхненне ад такіх жа ў Бангкоку, дзе шмат якія забаўляльныя прасторы прапануюць шыкоўныя шоу разам з напоямі. Адно з такіх месцаў — “Heaven and Dream Boys” у Siem Reap. Калі ж вы патрапіце ў Батамбэнг, то вашай увазе Woodhouse – рэстарацыя, уладальнікамі якой з’яўляецца франка-камбаджыйская аднаполая пара.

Што рабіць у Камбоджы

Адзін з найбольш вядомых культурных артэфактаў ва ўсім свеце — гэта Ангкор-Ват. Храмавы комплекс займае больш за 162 гектары, што робіць яго адным з найбуйнейшых культавых помнікаў у свеце. Храм Баён знаходзіцца дакладна ў цэнтры комплексу, ён з’яўляецца адной з найбольш відовішчных славутасцяў гэтай краіны.

Каб дакрануцца да больш традыцыйнага камбаджыйскага ладу жыцця, варта наведаць вёску Тонл Сап (Tonle Sap). Дамы пабудаваныя на палях уздоўж найбуйнейшага прэснаводнага возера паўднёва-усходняй Азіі. Яно таксама з’яўляецца галоўнай крыніцай харчавання ў рэгіёне. Наведвайце яго і падтрымлівайце мясцовы бізнэс!

5.    В’етнам

Тут аднаполыя стасункі ніколі не былі па-за законам. Шэсць краін для наведвання

Фота: Крыс Слупскі

Пакуль што тут аднаполыя стасункі не легалізаваныя, адначасова няма абароны ад дыскрымінацыі на дзяржаўным узроўні. Аднак мець гомасэксуальныя стасункі ўва В’етнаме законна. Перадусім у краіне вас парадуе адкрытая гасцінная культура, хаця яна і накладае розныя табу на людзей, якія жывуць тут.

Месца

Хаця іх колькасць і меншая, чым у Тайвані або Тайландзе, кожны в’етнамскі горад мае купку гей-бараў. “Woop Woop” ў Хойані — адзін з такіх — добры гей-фрэндлі бар, заснаваны геямі. Вядома, Сайгон — гэта галоўны турыстычны пункт, дзе ёсць файныя бары, такія як Thi Bar і клуб Republic.

Што рабіць у В’етнаме

Ва В’етнаме лёгка знайсці прыродную прыгажосць. Бухта Халонг — гэта 1600 выспаў з вапняку, паміж якімі увесь час плаваюць джонкі ці байдаркі. Бухта агромністая ды маляўнічая. Калі вас уражваюць памеры, то ўва В’етнаме ёсць найвялікшая ў свеце пячора Шондонг, яна знаходзіцца ў нацыянальным парку Фонгня-Кебанг.

Калі вы аматар рукатворных відовішчаў, то мусіце наведаць Хойаньскі фестываль ліхтароў на в’етнамскі Новы год. На сем дзён горад напаўняецца колерамі, а воды ракі Хоай — безліччу ліхтароў.

6.    Філіпіны

Тут аднаполыя стасункі ніколі не былі па-за законам. Шэсць краін для наведвання

Фота: Charima312017, Вікімедыя Команс

Філіпіны — гэта найбуйнейшая ЛГБТ-фрэндлі мясціна Азіі, з агромністай доляй гей-культуры па ўсёй краіне. Разам з тым філіпінцы не дазваляюць трансгендарным людзям мяняць пол легальна.

Месца

Маніла — гэта найлепшы горад для аматараў ЛГБТ-бараў. “О бар Маніла” з’яўляецца цвіком іх ЛГБТ-сцэны: тут жывыя забаўляльныя праграмы і агромністы танцпол. “F клуб Маніла” — галоўны танцклуб з жывой DJ-музыкай і драг-шоу, што надае клубу бурлівага жыцця.

Пра самы стары гей-бар у Себу варта не казаць, а крычаць: гэта “Навігатар”. Прыходзьце сюды для драг-шоу і мужчынскага гоў-гоў.

Або вы можаце па-сапраўднаму спрычыніцца да гей-сцэны і патрапіць на вечарынку Jungle Circuit у Маніле. Кожны красавік вас чакаюць вялікія ўзрушэнні і яшчэ больш дужыя хлопцы.

Чым заняцца на Філіпінах

Нацыянальны парк Пуэрто-Прынцэса Сабтэраніан Рывер з’яўляецца захапляльным месцам, якое знаходзіцца пад абаронай дзяржавы. Ад горада Пуэрта-Прынцэса да парка 80 кіламетраў. Самае дзівоснае ў парку — гэта падземная рака. Вы проста мусіце ўзяць тут тур і адчуць яе плынь. Гэта захапляе. Між тым не забываемся на выспу Панглоа — месца прыгожых пляжаў і рэлаксу.

 

 

Аўтар: Том Капон

Пераклад: Gaypress