Рэзкі рост ЛГБТІ-варажнечых злачынстваў

время чтения: 2 мин

Згодна афіцыйнай статыстыкі, колькасць гома- і трансфобных крымінальных злачынстваў цягам толькі аднаго году скокнула ўверх амаль на 70%. Таму “Зялёныя” патрабуюць прыняць спецыяльную Федэральна-зямельную праграму.   

Колькасць зарэгістраваных злачынстваў, якія здзейснены па прычыне нянавісці ў дачыненні да геяў, лесбіянак, бісэксуалаў ці транс-асоб, рэзка падскочыла. Гэта вынікае з адказу федэральнага ўраду на запыт “Зялёных”. 

Як паведаміла партыя, у 2019-м годзе мелі месца 564 палітычна матываваных злачынствы на падставе сэксуальнай арыентацыі, у тым ліку 147 гвалтоўных дзеянняў. Гэта адпавядае росту амаль на 60 адсоткаў ці 70 адсоткаў ад колькасці ўсіх злачынстваў параўнальна з мінулым годам – “і гэта яшчэ без магчымых непаведамленняў”, адзначыла Уле Шаўвс, квір-палітычная прадстаўніца фракцыі “Зялёных”. “Гэта не толькі драматычны рост, але і тлумачэнне збанкрутаванасці федэральнага ўраду, які толькі ледзь заўважнымі захадамі дэманструе барацьбу з гома- і трансварожасцю”, — падкрэсліла Шаўвс. 

Ва ўсякім выпадку, гэтыя лічбы з’яўляюцца адноснымі, паколькі федэральныя землі па-рознаму ацэньваюць колькасць гома-і трансфобных злачынстваў. Большасць выпадкаў прыпадае на Берлін: толькі за першыя тры кварталы 2019-га году паліцыя Берліна зафіксавала 261 аналагічны выпадак. Частка паказчыкаў росту магла быць звязана з тым, што гатоўнасць заяўляць пра такія злачынствы вырасла і што ўсё больш федэральных зямель паведамляюць пра гэтыя выпадкі федэральным службам.        


“Зялёныя” патрабуюць захадаў

У якасці рэакцыі на рост злачынстваў “Зялёныя” патрабуюць ад федэральнага ўраду нарэшце распачаць дзейнічаць: “У супрацоўніцтве з федэральнымі землямі павінна быць прынятая федэральна-зямельная праграма супраць ЛГБТІ-варажнечага гвалту”, — заявіла Шаўвс. Гэтая праграма мусіць уключаць у сябе мэтанакіраваныя захады па даследаванні, папярэджанні, адукацыі і постадукацыі ў органах паліцыі і юстыцыі. Па ўсёй Германіі ў паліцыі павінны быць вызначаны кантакт-персоны для стасункаў з квір-людзьмі.

Апроч таго, злачынствы на глебе нянавісці павінны расследавацца больш грунтоўна. “Рада незалежных экспертаў павінна мінімум раз на два гады прадстаўляць кожны раз па розных пацярпелых групах асобны даклад, дзе будуць апісвацца захады па аб’ектыўным і суб’ектыўным гарантаванні бяспекі ЛГБТІ, а таксама ўтрымлівацца індыкатары працы па барацьбе са злачыннасцю”, — патрабуе Шаўвс. У далейшым неабходна стварыць больш прастораў для абароны транс- і інтэрсэксуальных людзей, якія разлічаны на “адмысловыя патрэбы” квір-асоб, што хварэюць або маюць інваліднасць, ці належаць да этнічнай меншасці.    

Да гэтага Саюз лесбіянак і геяў Германіі выступаў з крытыкай, што федэральны ўрад цалкам выпаў з барацьбы супраць ЛГБТІ-варожага крыміналітэту. Да таго ж, адпаведныя патрабаванні сыходзяць і ад палітыкаў з урадавай кааліцыі: у снежні Карл-Хайнц Брунэр, прадстаўнік фракцыі СДПГ у справах геяў і лесбіянак, агучыў патрабаванне больш жорстка караць за злачынствы супраць ЛГБТІ.

Паводле: https://www.queer.de/detail.php?article_id=35500