(function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(80994535, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
window.dataLayer = window.dataLayer || []; function gtag(){dataLayer.push(arguments);} gtag('js', new Date()); gtag('config', 'G-WSKG3DJTVD');

Мюнхенская групоўка на плакаце патрабуе: “Гееўскія парады — выключыць!”

время чтения: 2 мин

Праваэкстрэмісцкая “Грамадзянская ініцыятыва” з адкрытымі  гомаваражнечымі лозунгамі спрабуе зноў патрапіць у гарадскую раду. 

Праваэкстрэмісцкая групоўка “Грамадзянская ініцыятыва “Стоп замежнікі” (ГІСЗ) зноў удзельнічае ў камунальных выбарах у Мюнхене пад лозунгамі нянавісці да геяў. Квір-група “Ружовы ліст”, што як і ГІСЗ прадстаўленая ў гарадской радзе адным дэпутатам, распаўсюдзіла фотаздымак гомаваражнечага плаката ГІСЗ, які быў выстаўлены акурат насупраць уваходу ў офіс гееўскага цэнтра Sub. “Ружовы ліст” назвала гэта на фэйсбуку “брыдкай правакацыяй”. Маўляў, гэтая акцыя дэманструе, што “мы маем справу з узмацненнем сіл, якія выступаюць супраць ЛГБТІ”.   

На плакаце намаляваны вясёлкавы плакат перад Мюнхенскай ратушай, на якім напісана: “Гееўскія парады – выключыць!”. Унізе праваэкстрэмісты напісалі: “Ніякіх гарадскіх грошай для гееўскай прапаганды і гендарнага вар’яцтва!” У рэчаіснасці Мюнхенскі прайд, які сёлета мае лозунг “Супраць нянавісці. Стракатыя, разам, моцныя!”, фінансуе фактычна сам сябе.      

Праваэкстрэмісцкія рэцыдывісты

Акурат на мінулых камунальных выбарах у 2014-м годзе ГІСЗ зрабіла стаўку на гамафобію: тады яна на адным з плакатаў паказала стылізаваную гееўскую пару падчас анальнага сэксу, над якой намаляваная шыльда з забаронай. Тут жа быў і надпіс: “Спыніць перавыхаванне ў мюнхенскіх школах і дзіцячых садках!” ГІСЗ з 0,7% галасоў апынулася на 13-м месцы – колькасці галасоў аднак хапіла, каб атрымаць адно дэпутацкае месца ў гарадскім парламенце, у якім 81 месца.  

На хатняй старонцы ГІСЗ цяпер сцвярджаецца, што групоўка, маўляў, нічога не мае супраць “геяў”. Тым не менш, “аднабаковае прасоўванне гееўска-лесбійскай актыўнасці і іх прапаганда ёю адмаўляюцца як альтэрнатыва “жыццёвым праектам”. Апроч таго, планаваныя “Індыкрынацыйныя мерапрыемствы” у школах крытыкуюцца як “мярзотныя”. “Гэта шкодзіць разуменню меншасцей і іх праблем”, — гаворыцца далей.

ГІСЗ паўстала на арбіце Нацыянал-дэмакратычнай партыі Германіі. Яна ў 2014-м годзе таксама супрацоўнічала з “Заклапочанымі бацькамі” у Баварыі, якія хацелі арганізаваць “Маніфест для ўсіх”. Гэта прывяло да спрэчак сярод гома-праціўнікаў, бо некаторыя лічылі, што не вельмі стрыманыя актывісты вельмі далёка зайшлі ў праваэкстрэмісцкім кірунку дзейнасці ГІСЗ. 

Камунальныя выбары ў Мюнхене адбудуцца 15-га сакавіка. Адначасова наўпрост будзе абраны і бургамістр: дзеючы галава гораду ад СДПГ Дзітэр Райтэр лічыцца фаварытам, у другі тур могуць выйсці таксама Крысціна Франк (ХДС) і Катрын Хабэншадэн (“Зялёныя”).

Паводле: https://www.queer.de/detail.php?article_id=35509