Жывая Бібліятэка запрашае разбураць стэрэатыпы

время чтения: < 1 мин

Запрашаем разбураць стэрэатыпы на Жывую Бібліятэку 22 сакавіка!
Тут вы паразмаўляеце з “Жывымі Кнігамі”: гэтыя людзі маюць пэўную ідэнтычнасць, незвычайны досвед ці лад жыцця, спецыфічную прафесію. З «Жывымі Кнігамі» звязаны стэрэатыпы ў беларускім грамадстве.

Жывая Бібліятэка — гэта магчымасць стаць больш адкрытымі да разнастайнасці грамадства і змагацца з дыскрымінацыяй.

📌 Калі: 22 сакавіка (нядзеля), 12:30 — 17:30

📌 Дзе: культурны хаб ОК16 (вул. Кастрычніцкая 16 к.25), Мінск

Уваход вольны, зарэгістравацца можна па спасылцы (да 19.03) ➡️ https://forms.gle/3P7yNdfgCWC2d1w7A 

Зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць на e-mail Каталог з апісаннем Кніг 21 сакавіка. 

Больш падрабязна пра фармат можна даведацца ў відэа: 

Жывая Бібліятэка ладзіцца ў партнёрстве Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” і праваабарончай арганізацыі «Human Constanta» у межах Тыдня за роўнасць і інклюзію 16-23 сакавіка 2020 года