Каталіцкі тэолаг заклікае да масавага камінг-аўту сярод пастараў-геяў

Каталіцкі тэолаг заклікае да масавага камінг-аўту сярод пастараў-геяў

время чтения: 2 мин

У каталіцкай царкве ўсё грамчэй гучыць заклік да адкрытасці: “Інтэрналізаваная нянавісць” перашкаджае пастарам-геям спыніць іх гульню ў хованкі.    

Доктар Андрэас Хеек, кіраўнік працоўнай групы духоўнага акармлення мужчын Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў і спікер працоўнай групы духоўных акарміцеляў ЛГБТІК у Нямецкай дыяцэзіі ў сваім дыскусійным  дакладзе для тэалагічнага выдання “Feinschwarz” заклікаў да масавага камінг-аўта сярод гомасэксуальных пастараў у каталіцкай царкве. “Унутры царквы гомасэксуальнасць павінна быць дэтабуіравана”, так гучыць яго пажаданне. 

Пры гэтым Хеек крытыкуе “часта амаль гістэрычнае стаўленне некаторых царкоўных функцыянераў супраць гомасэксуалаў”. Многія прадстаўнікі царквы пры гэтым проста адмаўляюць у існаванні гомасэксуалам і лесбіянкам, бо тыя “не адпавядаюць выдуманым ідэалам натуральнасці”. Гамафобія царкоўнай вярхоўкі робіць камінг-аўт для пастараў-геяў практычна немагчымым.            

“Трагічная надзея”: пастары-геі жадаюць праз гамафобію быць менш гомасэксуальнымі 

З пункту гледжання Хеека, вялікай праблемай з’яўляецца “інтэрналізаваная гамафобія” сярод пастараў-геяў – гэтыя тэолагі з-за сваёй гомасэксуальнасці ненавідзяць саміх сябе і распаўсюджваюць гэтую нянавісць на іншых гомасэксуалаў. Дзюссельдорфскі тэолаг тлумачыць, што пастары-геі сваёй гамафобіяй нараджаюць “трагічную надзею”: “Калі я перамагу гомасэксуальнасць звонку, то змагу перамагчы і ўласную гомасэксуальнасць”.   

У сваім аналізе Хеек абапіраецца апроч іншага таксама і на кнігу “Садом: Улада, гомасэксуальнасць і падвойная мараль у Ватыкане” аўтарства Фрэдэрыка Мартэля. У ёй апісваецца, як уладнае кола з гомасэксуальных пастараў, кардыналаў і біскупаў перашкаджае лібералізацыі царквы.  

Паводле сучасных прадпісанняў з Ватыкану, навучэнцы на святароў мусяць быць адразу выключаны з навучальнай установы нават пры ўзнікненні падазрэння, што яны гомасэксуалы.  

Нямецкая царква пасылае супярэчлівыя сігналы гомасэксуалам і лесбіянкам

З каталіцкай вярхоўкі ў Германіі між тым паступаюць таксама і станоўчыя сігналы гомасэксуалам: у мінулым месяцы гамбургскі эрц-біскуп Штэфан Хесэ рэзка раскрытыкаваў адмаўленне аднаполага сэксу.  

Ва ўсялякім выпадку, адмаўленне аднаполага ладу жыцця ўсё яшчэ мае месца: пасля выказванняў эрц-біскупа Хесэ майнцаўскі біскуп Петэр Кольграф халодна заявіў у дачыненні да гомасэксуалаў, якія бяруцца шлюбам, што яны “псуюць ядро каталіцкай антрапалогі”. У Германіі па прычыне аднаго выключэння з закону аб роўным абыходжанні з’яўляецца магчымым выключэнне са школы па прычыне сэксуальнай арыентацыі – і царква вельмі актыўна карыстаецца такім правам.    

Цяперашнім часам у Германіі і іншых краінах аднаполыя пары не могуць атрымаць блаславення каталіцкіх святароў. А вось машыны ці звяры, наадварот, могуць атрымаць пастарскае каталіцкае блаславенне.