«Я ні для каго небяспекі не ўяўляю». Самы вядомы адкрыты гомасэксуал Палесся распавёў як гэта – быць жывой «прапагандай»
9 сакавіка было абвешчана, што каталіцкія, праваслаўныя і пратэстанцкія вернікі сабралі 52 тысячы подпісаў пад зваротам на імя Лукашэнкі, у якім патрабуюць «ініцыяваць прыняцце закона аб забароне прапаганды і публічнай дэманстрацыі гомасэксуалізму і іншых полавых збачэнняў непаўналетнім і ўнясенне адказнасці за гэтыя дзеянні ў Крымінальны кодэкс». Як працуе так званая «прапаганда гомасэксуалізму» ніхто з ініцыятараў збору подпісаў, які доўжыўся цэлую восень мінулага года, так і не патлумачыў.
У адказ на гэты зварот 18 праваабарончых і ЛГБТ-арганізацыяў, у ліку якіх быў і праваабарончы цэнтр «Вясна», прынялі сумесную заяву з асуджэннем такіх патрабаванняў. Як адрэагуе на зварот беларуская ўлада прадбачыць цяжка. Але, калі прапановы вернікаў будуць прынятыя, гэта дасць адразу некалькі нагодаў для пераследу людзей за іх арыентацыю, абмежавання свабоды слова, паглыбіць і так даволі значную стыгматызацыю такой сацыяльнай групы, як супольнасць ЛГБТК+.
Пра тое, ці можна зрабіцца гомасэксуалам пад уплывам прапаганды, што насамрэч прапагандуюць расповяды пра гомасэксуалаў і навошта супольнасці ЛГБТК+ патрэбна гэтая прапаганда карэспандэнт Палескай вясны Андрусь Гаёвы размаўляе з самым вядомым адкрытым гомасэксуалам палескага рэгіёна – 29-гадовым Яўгенам Карпаўцом з Мазыра.
Чытаць далей: Палеская Вясна