Кардынал: Вернікі павінны ісці да святой імшы, каб перамагчы транссексуальнасць
Католікам нельга замінаць наведваць набажэнствы, інакш “пераможа гендарная тэорыя”, перасцерагае ганаровы эрц-біскуп і кардынал курыі Раймонд Леа Бурке.
Нават у той час, калі лютуе вірус Ковід-19, католікі павінны і надалей наведваць святыя імшы, у тым ліку і дзеля таго, каб процістаяць транссексуальнасці. Гэтага жадае 71-гадовы Раймонд Леа Бурке, былы эрц-біскуп Сант-Луіса і цяперашні патрон-кардынал Мальтыйскага ордэну. Амерыканец цяпер жыве выключна ў Італіі, якая найбольш пакутуе ад каронавірусу.
Імшы і вячэрні з’яўляюцца “найвыключнымі для нас, каб заставацца духоўна здаровымі і моцнымі”, заявіў Бурке на сваёй вэб-старонцы. Пры гэтым вельмі важна, каб католікі “увесь час мелі доступ да царквы” – там у рэшце рэшт можна прытрымлівацца “правіл сацыяльнага дыстанцыянавання”.
Наведванне набажэнстваў, маўляў, з’яўляецца тым больш важным, бо “наша масавая культура вельмі моцна аддалілася ад Бога”. У якасці прыкладаў ён прывёў аборты і эўтаназію. Апроч таго, ён скрытыкаваў роўнае стаўленне да ЛГБТІ: “Нам неабходны доўгатэрміновае супрацьстаянне з тымі, хто супраць цэласнасці чалавечай сексуальнасці як мужчын і жанчын”. “Магчыма ідэнтыфікаваць сябе ў плане полу толькі так, які вызначыў для нас Бог”, заявіў Бурке. “З вялікай заклапочанасцю мы назіраем негатыўнае ўздзеянне на людзей і сям’ю праз так званую гендарную тэорыю”. Эпідэміі з’яўляюцца “вынікам першароднага граху і нашых цяперашніх грахоў”.
Бурке: Гомікі вінаватыя ў згвалтаванні дзяцей каталікамі
Бурке лічыцца адным з самых варажнечых у дачыненні да ЛГБТІ саноўнікаў у каталіцкай царкве. Так, год таму назад ён разам з кардыналам Вальтарам Брандмюлерам у сумесным лісце перасцерагаў ад “вар’яцкага гомасексуальнага парадку дня”, які пашыраецца ўнутры царквы. Маўляў, гомасексуальнасць з’яўляецца прычынаю скандалаў аб гвалтоўных дзеяннях у каталіцкай царкве, заявіў тады Бурке.
Перад пачаткам прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў ЗША ў 2020-м годзе Бурке засцярог прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду ад Дэмакратычнай партыі, што яны не будуць мець права ўдзельнічаць у набажэнствах, калі яны не зоймуць у гэтым пытанні пазіцыю каталіцкай царквы. Гэта тычылася і былога віцэ-прэзідэнта Джо Байдэна, які на сённяшні расклад мае ўсе шанцы перамагчы на ўнутрыпартыйных праймэрыз. 77-гадовы прэтэндэнт лічыцца чалавекам, які вельмі прыязна ставіцца да ЛГБТІ.