Ліль Нас Ікс: “Я хацеў забраць маю тайну з сабой у магілу”

Ліль Нас Ікс: “Я хацеў забраць маю тайну з сабой у магілу”

время чтения: 2 мин

У размове з брытанскім выданнем “Guardian” рэпер-гей тлумачыць, чаму ён ніколі не жадаў рабіць камінг-аўт. Тым не менш, ён жадаў “на 100 адсоткаў” прадстаўляць ЛГБТІ-супольнасць. 

Незвычайнае прызнанне ў размове з журналістам: у гутарцы з нядзельным дадаткам брытанскай газеты “The Guardian” амерыканскі рэпер-гей Ліль Нас Ікс паведаміў, што ён ніколі не жадаў аўціцца. “Праўда ў тым, што я хацеў забраць сваю тайну з сабой у магілу”, сказаў 20-гадовы спявак “Old Town Road”.  

З дапамогай ад пачатку запланаванай гульні ў хованкі ён жадаў абараніць іншых квір-маладзёнаў. “Я не хацеў заахвочваць іншых рабіць тое, у чым яны не ўпэўнены на сто адсоткаў”, кажа Ліль Нас Ікс. “Перад усім, калі яны вучацца ў сярэдняй ці старэйшай школе. Таму што потым гэта было б вельмі складана”.   

Для яго “выхад з шафы” быў значна лягчэйшым, кажа рэпер. “Я ні ад каго не залежаў. Не было нікога, хто мог бы мяне выгнаць з дому – нікога, хто мог бы абыходзіцца са мною як з дзярмом”. Тым не менш, тэма гомасексуальнасці ва ўласнай сям’і дагэтуль з’яўляецца табу: “Ніколі не было нічога такога, што б раскрылася або пра што мы размаўлялі б: мы проста маўчым пра гэта. Ніхто не пытаецца: “О, у цябе з’явіўся сябар?”. 

Адначасова Ліль Нас Ікс запэўнівае, што сам ён ніколі не раскайваўся ва ўласным камінг-аўце: “Я на 100 адсоткаў хачу прадстаўляць ЛГБТІ-супольнасць”.  

Камінг-аўт ў чэрвені 2019-га году 

Ліль Нас Ікс пры канцы чэрвеня 2019-га году зрабіў камінг-аўт праз твітар. Пазней у адным з інтэрв’ю ён патлумачыў, што не хацеў аўціцца менавіта праз страх перад рэакцыяй з боку фанатаў. “Я ведаю, што людзі, якія слухаюць пераважна музыку кантры, не прымаюць гомасексуальнасці”, сказаў рэпер у інтэрв’ю навіннаму выданню “Time”. У прайд-месяцы чэрвені ён, аднак, паўсюль убачыў вясёлкавыя сцягі, у выніку чаго яго “нібыта выштурхнулі з сусвету”.  

Цягам мінулага году 20-гадовы рэпер распавядаў пра свае цяжкасці – як складана было расці гею ў квартале сацыяльнага жытла на ўскрайку Атланты. Увосень 2019-га году ў ранішняй праграме тэлеканалу CBS ён распавёў, як яшчэ падлеткам спрабаваў пазбавіцца сваёй гомасексуальнасці.   

Пры канцы студзеня Ліль Нас Ікс падчас 62-га ўручэння прэміі Grammy Awards у Лас-Анжэлесе атрымаў два трафеі. 1 красавіка ён нечакана заявіў пра свой камінг-аўт: “Я ніколі не быў геем. Я сказаў гэта, каб назапасіць паліва для жартаў на дзень дурня. Гэй, хлопцы, я вас зрабіў!”, — напісаў ён у твітары. І толькі праз 13 хвілін ён спыніў перашакрасавіцкі жарт словамі: “Добра, я зноў гей”.

Чытайце таксама: Рэпер-гей на обложке «Time»