Польшча: Вясёлкавыя маскі супраць ЛГБТІ-варажнечы
Два польскія гей-актывісты Якуб Квяцінскі і Давід Мыцэк у трох польскіх гарадах раздавалі вясёлкавыя маскі, каб змагацца як з карона-вірусам, гэтак і з гома- і трансфобіяй.
“Многія палякі называюць нас чумою, і мы падумалі, што калі мы дапаможам людзям перамагчы сапраўдную чуму, то мы зможам змяніць іх меркаванне”, лічыць Якуб з нагоды акцыі па раздачы масак у Гданьску, Гдыні і Сопаце, гэтак званым патроеным горадзе ў Данцыгскай бухце. “Я ведаю, што гэта гучыць наіўна, але калі мы робім нешта добрае, то чаму не?”
Агулам вядомыя польскія актывісты раздалі мінакам многія сотні масак. Спачатку яны пазычылі ў адной бабулі швейную машынку і шылі маскі самі, пазней іх патрымалі знаёмыя швачкі.
Паводле Давіда, рэзананс быў вельмі станоўчым: “У нашай краіне былі створаны многія “зоны, свабодныя ад ЛГБТ”, там мы крыху бяліся, як на гэта будуць рэагаваць людзі, але яны былі вельмі кранутыя нашай ідэяй. Я думаю, яны гэта насамрэч ацанілі, што нехта клапоціцца пра іх здароўе. Было файна бачыць, што людзей не палохае вясёлка, а дапамагае ім застацца здаровымі”.
Відэа з акцыі па раздачы масак літаральна разляцелася ў віртуальнай прасторы, і толькі ў фэйсбуку яго прагледзелі больш за два мільёны чалавек.