Турцыя: Шэф дзяржаўнай рэлігійнай службы нацкоўвае супраць геяў і лесбіянак

Турцыя: Шэф дзяржаўнай рэлігійнай службы нацкоўвае супраць геяў і лесбіянак

время чтения: 2 мин

Вярхоўны ісламскі чыноўнік Турцыі сваёй гамафобнай тырадай выклікаў абурэнне. Дзяржаўная пракуратура вядзе расследаванне – ва ўсялякім выпадку, не супраць рэлігійнага важака, але супраць яго крытыкаў.  

Шэф дзяржаўнай турэцкай рэлігійнай службы “Даянет” выклікаў абурэнне сваімі грубымі выказваннямі супраць гомасексуальнасці. Вярхоўная пракуратура ў Анкары завяла расследаванне ў дачыненні да сталічнай палаты адвакатаў, у тым ліку і па прычыне нібыта зневажання рэлігійных каштоўнасцей, што шэф “Дыянету” Алі Эрбас вельмі жорстка раскрытыкаваў.     

Прычынаю стала пропаведзь Эрбаса да пачатку ўрачыстага месяца мусульман Рамадана ў мінулую пятніцу. Там ён сказаў, што іслам пераследуе гомасексуальнасць, якая прыносіць з сабою хваробы і прыводзіць да “загнівання” новыя пакаленні. Эрбас пры гэтым сцвярджаў, што СНІД спарадзіўся менавіта праз гомасексуальнасць. Ён таксама раскрытыкаваў разводы і сумеснае жыццё пар па-за шлюбам. Ён заклікаў вернікаў да сумеснай барацьбы дзеля абароны людзей “супраць гэтых відаў зла”.  

Палата адвакатаў у Анкары, апроч іншага, абвінаваціла Эрбаса ў тым, што ён сее нянавісць у дачыненні да цэлых катэгорый людзей. Палата атрымала падтрымку з боку апазіцыйных палітыкаў. Парламентарый Філіз Керэстацыёаглу назваў выказванні шэфа Дыянета “злачынствам на глебе нянавісці”.     

Улады абвінавачваюць праціўнікаў Эрбаса ў “фашыстоўскай ментальнасці”

Міністр юстыцыі Абдульхамід Гюль і прэс-скаратар турэцкага прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана выступілі на абарону Эрбаса. Альтун абвінаваціў палату адвакатаў у тым, што сваёй крытыкаю яна заклала “фашыстоўскую ментальнасць” у парадак дня. Маўляў, Эрбас толькі абараняў ісламскія каштоўнасці, дадаў Альтун.    

Эрбас цяперака зноў адзначыўся сваімі гамафобнымі выказваннямі: летась ён назваў CSD ерэтыкамі і заявіў, што “абавязкам нас усіх з’яўляецца абараніць дзяцей і маладзёнаў ад гэтакіх вычварэнскіх канцэпцый”. 59-гадовы дзеяч мае ўплыў таксама і на нямецкіх мусульман, паколькі мусульманскае аб’яднанне DITIB дэ-факта падпарадкоўваецца рэлігійнаму ўпраўленню. Гэта Эрбас прадэманстраваў у 2018-м годзе, калі ён разам з Эрдаганам адкрываў Цэнтральную мячэць у Кёльне. Федэральны ўрад дагэтуль не адважваецца крытыкаваць выказванні Эрбаса. Апошнія выказванні Эрбаса супраць гомасексуальнасці адсутнічаюць у паўторнай трансляцыі на нямецкамоўнай вэб-старонцы Дыянета. У іншых моўных варыяцыях выказванне засталося.    

Гомасексуальнасць у Турцыі не забаронена, наадварот, яна была легалізавана яшчэ ў 1858-м годзе. Аднак актывісты ўсё больш скардзяцца на дыскрымінацыю, якая сыходзіць ад турэцкага ўраду і распаляецца ім. CSD-парады ў цэнтры Стамбула ў мінулыя гады забараняліся, аднак актывісты ўсё роўна выходзілі на вуліцы.