Баварыя: Палова квір-людзей падвяргаюцца дыскрымінацыі

Баварыя: Палова квір-людзей падвяргаюцца дыскрымінацыі

время чтения: < 1 мин

Паводле новага даследавання “Зялёных”, амаль кожная другая ЛГБТІ-асоба падвяргалася дыскрымінацыі ў апошнія тры гады. 

Тэса Ганзерэр, квір-палітычны спікер фракцыі “Зялёных” у ландтагу Мюнхена, у пятніцу прадставіла апошняе даследаванне пра квір-жыццё ў Свабоднай дзяржаве. Кіраўнік праекту прафесар Барбара Тысэн з Вышэйшай школы Ландсхут і аўтар Аліс Вагнер для гэтага дакумента сабралі дадзеныя апытання каля 900 квір-удзельнікаў з Баварыі. Такое даследаванне “упершыню дэманструе дыферэнцыраваную і пераканаўчую карцінку пра жыццёвае становішча квір-людзей старэй за 16 год”.      

Дакумент, да таго ж, паказвае, наколькі ў Баварыі распаўсюджаны досвед дыскрымінацыі ЛГБТІ. Згодна яго, 48% апытаных паведамілі, што яны падвяргаліся дыскрымінацыі па прычыне сваёй сексуальнай арыентацыі ці гендарнай ідэнтычнасці. Асабліва пацярпелымі з’яўляюцца транс-людзі (82% транс-жанчын і 61% транс-мужчын). Удзельнікі апытання з абмежаванымі прыбыткамі або цялеснымі ці фізічнымі абмежаваннямі паведамляюць пра большую колькасць выпадкаў дыскрымінацыі, чым іншыя асобы. Даследаванне таксама паказала, што людзі ў гарадах часцей аўцяцца параўнальна з людзьмі з вёсак.    

“У агульным аглядзе ясна відаць, што на зямельным узроўні цяперашнім часам існуе вялікае поле дзейнасці для павышэння прыняцця квір-людзей”, адзначаюць Тысэн і Вагнер. “Да таго ж, структуры падтрымкі мусяць звяртаць больш увагі асабліва на ўразлівыя групы. Тут і надалей існуе патрэбнасць даследаванняў”.   

Ганзэрэр: “Вынікі даследавання дэманструюць, дзе мы нарэшце павінны дзейнічаць палітычна”. 

Тэса Ганзэрэр падкрэсліла, што для зямельнага ўраду больш не існуе адгаворак, каб нічога не рабіць у гэтым кірунку: “Вынікі даследавання паказваюць, дзе мы нарэшце павінны дзейнічаць палітычна. Таксама і ў Свабоднай дзяржаве Баварыя нарэшце прыспеў час прыняць да ўвагі квір-людзей. Нам патрэбны фінансавы фундамент, каб зрабіць адпаведныя прапановы і стварыць неабходныя структуры”.     

42-гадовая жанчына запатрабавала таксама і ў Баварыі прыняць план дзеянняў па сексуальнай і гендарнай разнастайнасці. Усе астатнія 15 федэральных зямель ужо маюць адпаведны план ці мяркуюць яго прыняць. Баварскі зямельны ўрад пастаянна адхіляе падобныя ініцыятывы. У 2015-м годзе тагачасны монакіраваны ХСС урад заяўляў, што для прыняцця падобнага плану “няма аніякай неабходнасці”.