Нянавісць у Іраку: Аль-Садр жадае выкарыстаць “ісламскі штандар” супраць вясёлкавага
Палітычнае і рэлігійнае кіраўніцтва Іраку абураецца тым, што многія заходнія амбасады ў Багдадзе вывесілі вясёлкавы сцяг з нагоды Міжнароднага дня супраць гома-, бі-, інтэр- і трансфобіі.
Толькі пры канцы сакавіка Муктада аль-Садр, адзін з кіруючых шыіцкіх рэлігійных дзеячаў і шэф названай у ягоны гонар уплывовай садрысцкай партыі, зрабіў адказнымі за існаванне карона-віруса аднаполыя шлюбы. Цяпер 46-гадовы дзеяч зноў выступае супраць сексуальных і гендарных меншасцей, якія ў сваёй новай тырадзе, згодна цытаты з Jerusalem Post, з’яўляюцца “псіхапатамі, духоўна хворымі”. Садрысты з’яўляюцца найбуйнейшай фракцыяй у іракскім парламенце.
Аль-Садр абурыўся, што заходнія амбасады – канкрэтна прадстаўніцтвы Вялікабрытаніі, Канады і Еўрапейскага саюза – у нядзелю вывесілі вясёлкавыя сцягі. Нагодай быў Міжнародны дзень супраць гома-, бі-, інтэр- і трансфобіі. У якасці рэакцыі іракскія амбасады мусяць вывесіць у гэтых краінах “ісламскія сцягі”, запатрабаваў аль-Садр.
Міністэрства замежных спраў: Вясёлкавы сцяг супярэчыць рэлігійным каштоўнасцям
Таксама і афіцыйныя ўстановы пратэставалі супраць стракатай тканіны на заходніх амбасадах: іракскае міністэрства замежных спраў заявіла ў твітары, што “сцяг гомасексуальнасці” супярэчыць “высокім нормам і каштоўнасцям, якія прызнаюцца ўсімі боскімі рэлігіямі”.
“Мы не дазволім вывешваць гомасексуальныя сцягі на нашых землях”, заявіў намеснік спікера парламента Башыр Хадад. Ён запатрабаваў ад замежных прадстаўніцтваў ЕС прабачэнняў і настойваў, каб дыпламаты паабяцалі больш не паўтараць вывешванне гэтых сцягоў.
Патрабаванне выслаць “маральна сапсаваных амбасадараў”
Хадзі аль-Аміры, шэф другой па велічыні фракцыі іракскага парламента, таксама выказаў абурэнне вясёлкавымі сцягамі. 65-гадовы палітык нават запатрабаваў па прычыне гэтага факту выслаць “маральна сапсаваных амбасадараў” з Захаду. Маўляў, у рэшце рэшт, яны займаліся гэтай акцыяй “у святы месяц Рамадан”. Да крытыкі далучыліся і многія іншыя дэпутаты.
Сексуальныя і гендарныя меншасці падвяргаюцца ў Іраку шматлікім рэпрэсіям. Жорсткая забарона гомасексуальнасці паходзіць з эры дыктатара Садама Хусейна і была скасаваная ў 2003-м годзе, аднак геі і лесбіянкі могуць быць прыцягнуты да адказнасці паводле груба прынятых законаў маральнасці. Апроч таго, ужо гадамі паступаюць паведамленні пра тое, што ісламская міліцыя або суды Шарыяту катуюць ці нават забіваюць людзей за іх сексуальную арыентацыю.
Пры канцы 2018-га году таксама і федэральны ўрад Германіі выказаў заклапочанасць пераследам геяў, лесбінак, бісексуалаў і трансгендарных людзей у Іраку. “Самасцвярджальнае жыццё, моцнае грамадскае партнёрства, стварэнне сям’і і жыццё без страху ў Іраку для гомасексуальных мужчын з’яўляецца практычна немагчымым”, заяўляў тагачасны замежны дзяржсакратар ураду Вальтэр Лінднер.