Занадта гомадружалюбная. Польская пракуратура выступае супраць IKEA
IKEA звольніла аднаго супрацоўніка, які ва ўнутранай камунікацыйнай сетцы фірмы пагражаў гомасексуалам смерцю. Пракуратура зыходзіць з таго, што такім чынам парушана рэлігійная свабода гоманенавіснікаў.
У Варшаве пракуратура, паводле агенцтва навін АР, у сераду завяла справу супраць кіраўніцы аддзелу кадраў прадстаўніцтва IKEA ў Кракаве, бо яна звольніла гамафобнага супрацоўніка. Гэты выпадак у мінулым годзе выклікаў узрушэнне – правапапулісцкі ўрад “Права і справядлівасці” (ПіС) і каталіцкая царква выставілі канцэрну прэтэнзію, што такім чынам было парушанае права супрацоўніка на рэлігійную свабоду.
Томас К. раскрытыкаваў афіцыйны ліст IKEA ў Польшчы, згодна якога сексуальныя і гендарныя меншасці на працоўным месцы мусяць мець роўнае абыходжанне. Ён распаўсюджваў унутры фірмы ўрыўкі з Бібліі, паводле якіх гомасексуалы ўзялі на сябе “крывавую правіну” і таму павінны памерці. Апроч іншага, ён цытаваў евангелле ад Матфея, калі пры пэўных выпадках “для чалавека было б лепш, каб яму на шыю павесілі жарон і каб яго паглынула мора ў самым сваім глыбокім месцы”. Пры гэтым ён дадаў: “Прызнаваць гомасексуальнасць і іншыя адхіленні і рабіць ім рэкламу было б скандалам”. Пасля таго, як ён адмовіўся выдаліць свае выказванні ва ўнутранай інфармацыйнай сетцы, ён быў датэрмінова звольнены.
Пракуратура: IKEA мае забабоны супраць хрысціян
Па сцвярджэннях пракуратуры, не названая па імені кіраўніца ўпраўлення кадраў IКEA такім чынам парушыла права супрацоўніка на свабоду рэлігійных поглядаў. Маўляў, звальненне грунтавалася на забабонах супраць рэлігійнай скіраванасці працаўніка. Абвінавачанай цяпер пагражае зняволенне да двух гадоў. Тым не менш, яе падтрымлівае мэблевы канцэрн: “Як працадаўцы мы акажам нашай супрацоўніцы ўсю магчымую дапамогу і падтрымку”, заявіла прадстаўніца нідэрландскай INGKA Group, суканцэрна IKEA агенцтву Reuters. Разам з гэтай справай з боку К. супраць IKEA заведзена яшчэ і грамадзянская справа. Адвакаты гамафобнай ненавісніцкай арганізацыі Ordo Iuris падтрымліваюць К. ў яго крыжовым паходзе супраць Дома мэблі.
У Польшчы з часу перамогі на выбарах гамафобнай ПіС у кастрычніку мінулага году атакі на сексуальныя і гендарныя меншасці толькі ўзмацніліся. Так, каля 100 рэгіёнаў, акругаў і абшчын заклікалі да стварэння “зон, свабодных ад ЛГБТІ”. У рэшце рэшт, парэпалах выклікала тое, што паліцыя ў Катавіцах пад ціскам Ordo Iuris, па інфармацыі “Зяленых”, выклікала на допыты многіх студэнтаў і аказвала на іх ціск. Іх правіна была ў тым, што яны скардзіліся на гамафобную прафесарку.