Польшча: Прэзідэнт краіны прадставіў гома-варожы выбарчы маніфест
У сваёй заяве аб намерах Анджэй Дуда, апроч іншага, абяцае не дапусціць усынаўлення дзяцей аднаполымі парамі і абараніць дзяцей ад “ЛГБТ-ідэалогіі”.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў сераду нечакана прадставіў “Хартыю сям’і”, якая ўтрымлівае выбарчыя абяцанні для другога тэрміна прэзідэнцтва ў галіне сямейнай палітыкі. У многіх пунктах ёсць вытрымкі з такіх дакументаў, як спрэчныя рэзалюцыі каля 100 абшчын, мястэчак і рэгіёнаў за апошнія месяцы, датычныя “зон, свабодных ад ЛГБТ”. Карыстальнікі твітара каментуюць выступ прэзідэнта на адной з дзіцячых пляцовак для гульні з занепакоенасцю, што ён жадае зрабіць усю Польшчу “зонай, свабоднай ад ЛГБТ”.
48-гадовы Дуда, згодна паведамленняў медыя, заявіў пад час прадстаўлення маніфесту перад дзецьмі і іх бацькамі: “Хартыя сям’і – гэта абарона інстытута шлюбу паміж мужчынам і жанчынай… Я не маю сумневаў у тым, што не можа быць дазволу на ўвядзенне ўсынаўленне дзяцей аднаполымі парамі. Гэта чужая ідэалогія”.
“Польскай сям’і патрэбны адпаведныя ўмовы жыцця, без страху перад беднасцю або перад пагрозай ідэалогій, якія яе разбураюць”, адзначаецца ў Хартыі. Побач са спрыяннем у стварэнні дружалюбных для сям’і працоўных месцаў і ўзмоцненай абаронай ад сямейнага гвалту прэзідэнт у асобных пунктах кароткага маніфесту абяцае сапраўдную “абарону шлюбу” як “адносін паміж мужчынам і жанчынай”, як то і “недапушчэнне ўсынаўлення дзяцей гомасексуальнымі парамі”.
Ніякай “прапаганды ЛГБТ-ідэалогіі”
Далей у маніфесце абяцаецца “абарона дзяцей ад ЛГБТ-ідэалогіі” і “забарона прапаганды ЛГБТ-ідэалогіі ў грамадскіх інстытуцыях”. За сексуальную асвету адказнасць нясуць перш за ўсё бацькі, якія ў асноўным грунтуюцца на духу школьнай адукацыі і пазашкольных актыўнасцей (парламент нядаўна прыняў прапанаваны гома-ненавіснікамі законапраект па практычнай забароне сексуальнага выхавання). Хатняя адукацыя мусіць быць аблегчаная, працягваў Дуда далей. Хартыя, маўляў, з’яўляецца абавязацельствам, якога прэзідэнт будзе жорстка прытрымлівацца. Грунтуючыся на гэтых прынцыпах, ён будзе прымаць рашэнне пра падпісанне гэтага закона.
Пасля абумоўленага карона-эпідэміяй пераносу выбараў палякі 28-га чэрвеня прагаласуюць на выбарах новага кіраўніка дзяржавы. Пасля таго, як ліберальная Грамадзянская платформа змяніла свайго топ-кандыдата, варшаўскі бургамістр Рафал Траскоўскі лічыцца галоўным прэтэндэнтам з вялікімі шансамі. Правячая партыя “Права і справядлівасць” (ПіС) выкарыстоўвала кандыдатуру контр-агента, каб пасля леташніх еўрапейскіх выбараў і выбараў у парламент зноў уступіць у выбарчую кампанію пад лозунгамі гома- і трансфобіі.
Траскоўскі на пачатку 2019-га году падпісаў “вясёлкавую заяву”, згодна якой Варшава, апроч іншага, абавязуецца ладзіць шырокую сексуальную асвету ў школах, якая закранае таксама і квір-тэматыку. ПіС адрэагавала на гэта шматмесячным гома- і трансфобным зборам галасоў, узмоцненым праз блізкія да ўраду медыя і сацыяльныя сеткі. На мінулым тыдні пачаўся новы этап пасля таго, як прэм’ер-міністр Тадэвуш Маравецкі засцярог у парламенце, што Траскоўскі выступае за план, які пагражае сям’і. Маўляў, толькі ПіС можа абараніць сям’ю і дзяцей ад “ідэалагічных эксперыментаў”.