Тайвань правядзе адно з нешматлікіх прайд-святкаванняў афлайн у чэрвені 2020 года

Тайвань правядзе адно з нешматлікіх прайд-святкаванняў афлайн у чэрвені 2020 года

время чтения: < 1 мин

Сёлета багата прайдаў па ўсім свеце было або адменена, або адтэрмінавана з-за пандэміі каранавірусу. Шмат арганізатараў у розных кутках свету прапанавалі адсвяткаваць 50-годдзе першага прайд-уікэнду анлайн.

Аднак у Тайвані былі зафіксаваныя адны з найменшых паказчыкаў заражэння COVID-19 у свеце, і да таго ж колькасць хворых яшчэ зменшылася з цягам часу. Таму тамтэйшыя дэманстранты ў масках і на строгай сацыяльнай дыстанцыі пройдуць маршам, каб адсвяткаваць прайд, 28 чэрвеня. Мерапрыемства пройдзе пад лозунгам «Тайваньскі прайд-парад для свету» і завершыцца імпрэзай у Нацыянальнай мемарыяльнай зале Чан Кайшы на плошчы Свабоды ў Тайбэі. 

У гэтай краіне ёсць шмат прычынаў для святкавання. У дадатак да частковай перамогі на каранавірусам, мясцовая ЛГБТК-супольнасць адзначыць першыя ўгодкі легалізацыі шлюбнай роўнасці. 

Крыніца