Ізраіль: Парламенцкая большасць выступае за забарону гома-лячэння
Ізраільскі парламент жадае забараніць “лячэнне” гомасексуалаў. Паколькі частка ўраду выступае за адпаведны законапраект апазіцыі, то ў краіне назіраецца ўрадавы крызіс.
Кнэсет у Ерусаліме зрабіў першы крок да забароны “канверсійных тэрапіяў” па “лячэнні” гомасексуальнасці. У парламенце падчас папярэдняга галасавання за адпаведны законапраект апазіцыйнай партыі Мерац 42 дэпутаты прагаласавалі “за” і 36 выступілі “супраць”, паведамляе queer.de
Праект прадугледжвае, што псіхолагі, якія праводзяць тэрапіі з мэтай змянення сексуальнай арыентацыі, могуць страціць дазвол на сваю дзейнасць на пяць год. Пры паўторным выпадку ім пагражае турма. У апошнія гады некалькі спроб увесці такую забарону цярпелі няўдачу.
Ці стане законам праект, які пасля першага чытання пачаў вандраваць па камітэтах, пакуль да канца няясна. Права-цэнтрысцкі ўрад прэм’ер-міністра Беньяміна Нетаньягу мог бы заблакаваць далейшае галасаванне, таму што праект не быў узгоднены з урадам.
Галасаванне выкліча ўрадавы крызіс
Вынік галасавання ужо прывёў да пэўнага кааліцыйнага крызісу, бо ліберальныя часткі ўрадавай кааліцыі прагаласавалі за праект. Да яго прыхільнікаў належаць два палітыкі з кансерватыўнай нетаньяхаўскай партыі Лікуд, у тым ліку Амір Ахана, міністр грамадскай бяспекі. Ахана з’яўляецца першым адкрытым дэпутатам-геем ад Лікуд у ізраільскай гісторыі.
ЛГБТІ-варажнечая ультраартадаксальная партыйная групоўка “Аб’яднаны Тора-іудаізм” на знак пратэсту завіла пра спыненне супрацоўніцтва з партнёрам па кааліцыі “Блакітна-белыя” Бені Ганца, бо дэпутаты кнесета ад сацыяльна-ліберальнай партыйнай групоўкі прыхавана падтрымалі апазіцыйны законапраект. Міністр будаўніцтва Якаў Ліцман ад ультраартадаксальнай партыі Агудат Ізраілю раскрытыкаваў “гнілыя паводзіны” “Блакітна-белых”, якія парушаюць кааліцыйную дысцыпліну. Насамрэч ўрадавыя фракцыі толькі два месяцы таму замацавалі ў сваім кааліцыйным пагадненні, што галасаваць будуць сумесна.
Горавіц: “Сёння такім чынам яны дапамаглі ратаваць жыццё”
Кіраўнік партыі Мерац Ніцан Горавіц вітаў вынік галасавання як “гістарычны”. “Я дзякую дэпутатам, якія прагаласавалі за свабоду і роўнасць і такім чынам жадаюць спыніць жахлівыя “канверсійныя тэрапіі”, заявіў палітык-гей. “Яны такім чынам сёння дапамаглі ратаваць жыццё”.
Прагрэс для ЛГБТІ ў апошнія гады быў дасягнуты ў судах і камунах да прыкладу ў Тэль Авіве, у той час як у кнэсеце панавала цішыня па прычыне артадаксальнага ўраду. Квір-арганізацыі віталі ў сваіх ацэнках першы і “беспрэцэдэнтны” крок у бок прыняцця “жыццёва важнага закону”: “Каханне не можа быць канверсаванае. Душа не можа быць канверсаваная. Мы не можам стаць канверсаванымі”, пракаментаваў гэта Прайд-дом у Беер Шэве. Ва ўсялякім выпадку, шлях да прыняцця закона будзе яшчэ доўгім, і праект вымагае яшчэ дадатковыя змяненні: “Закон у яго цяперашнім выглядзе забараняе псіхолагам і тэрапеўтам функцыянаваць у якасці “канверсійных тэрапеўтаў”, але гэта не тычыцца равінаў і іншых духоўных асоб і дазваляе праводзіць “канверсійныя терапіі” праз іх.
Ізраіль многія гады пакутуе ад урадавых крызісаў, цяперашні ўзмацняецца праз рэцэсію і рост лічбаў па каронавірусе. Апроч таго, прэм’ер-міністр Нетаньягу мусіць бараніцца ад абвінавачанняў у карупцыі; ізраільцяне тым часам у вялікай колькасці выходзяць на вуліцы на дэманстрацыі пратэсту супраць самага ўплывовага палітыка апошніх дзесяцігоддзяў. Паводле паведамленняў прэсы, толькі ў мінулую сераду былі затрыманыя 34 дэманстранты.